Вы тут

Зубная нітка: як карыстацца?


Чыстка зубной ніткай выдаляе зубны налёт і часціцы ежы ў такіх участках ротавай поласці, куды зубная шчотка часамне дабярэцца. Карыстацца ёю трэба штодня, іначай назапашванні зубнога налёту прывядуць да карыесу і хваробаў дзяснаў. Аб гэтым папярэджвае ўрач-стаматолаг-тэрапеўт 10-й гарадской стаматалагічнай паліклінікі г. Мінска Кацярына ДЗЯМІДАВА.

Вазьміце 45 см ніткі, наматайце большую частку вакол сярэдніх пальцаў, пакінуўшы для чысткі 2,5-5 см. Трымаючы зубную нітку паміж вялікімі і ўказальнымі пальцамі, акуратна рухайце яе ўніз-уверх паміж зубамі.

Рухайце нітку вакол асновы кожнага зуба, ніколі не цягніце яе з сілай, паколькі гэта можа пашкодзіць тонкую тканку дзяснаў.

Ад зуба да зуба выкарыстоўвайце чысты ўчастак зубной ніткі.

Зубныя ніткі бываюць з нейлону і тэфлону. У першым выпадку гэта мноства нейлонавых валокнаў, а таму нітка падчас чысткі можа развалокнівацца, што падабаецца далёка не ўсім. Мананітка з тэфлону даражэйшая, затое лёгка рухаецца нават у самых шчыльных прамежках і не варсуецца. Наогул, абодва тыпы добра выдаляюць рэшткі ежы і налёт.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.