Вы тут

Са старога — у новае


На Брэстчыне выканалі гадавое заданне па будаўніцтве жылля.

Перад вобласцю ставілася сур'ёзная задача — за год пабудаваць жылля агульнай плошчай 540 тысяч кв.м. З ёй у рэгіёне, на радасць будучых навасёлаў, справіліся надзвычай хутка: ужо здадзена 552 тысячы кв.м кватэр. «Па агульным уводзе жылля Брэсцкая вобласць знаходзіцца на другім месцы пасля Мінскай, па ўсіх астатніх паказчыках — на першым месцы ў рэспубліцы. Мы апярэджваем нават Гродзенскую вобласць, якая раней традыцыйна лічылася лідарам у гэтай сферы», — адзначыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Сакоўскі.

У тым, што сёлета Брэстчына выканае абсалютна ўсе паказчыкі па жыллі, намеснік старшыні аблвыканкама нават не сумняваецца. Так, ужо справіліся з заданнем па будаўніцтве памяшканняў для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (пабудавана 260 тысяч кв.м пры гадавым заданні ў 250 тысяч кв.м). Для шматдзетных сем'яў узведзена 558 з запланаваных 700 кватэр.

У два разы больш, чым планавалася, пабудавана жылля для грамадзян, якія пражываюць у інтэрнатах 10 і больш гадоў. Плануецца ўзвесці 128 дамоў у вёсцы і 135 кватэр сацыяльнага карыстання. 103 сям'і, якія жывуць у старых і аварыйных дамах, неўзабаве пераселяцца ў новае жыллё.

Па словах Віктара Сакоўскага, адно з самых актуальных пытанняў на сёння — крэдытаванне. «У сувязі з тым, што бюджэт выконваецца не так, як хацелася б, недастаткова сродкаў на крэдытаванне індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Зараз выдаюцца крэдыты тым грамадзянам, у якіх заканчваюцца крэдытныя лініі ў бягучым і наступным месяцах. Гэтыя пытанні мы закрываем. А калі ў чалавека яшчэ два гады — тады трэба пачакаць. Тым больш што грошы на гэтыя мэты прадугледжаны».

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.