Вы тут

Пад «парасонам» не схаваеш


Рэкламаваць алкаголь і тытунь пры дапамозе іншай прадукцыі забаранілі.

Закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» ад 10 ліпеня прадугледжвае забарону на выкарыстанне так званых парасонавых брэндаў вытворцаў алкаголю і тытуню. Гэта значыць, што цяпер на тых пляцоўках, дзе нельга рэкламаваць непасрэдна саму алкагольную і тытунёвую прадукцыю, аналагічная норма будзе прымяняцца і да падобнай да яе рэкламы (напрыклад, пітной вады, якая прадаецца пад тым жа брэндам, што і гарэлка, або сухарыкаў пад адной маркай з півам). Забарона датычыцца таксама культурных, адукацыйных, спартыўных і іншых гуманітарных мерапрыемстваў.

Прадугледжваецца і шэраг выключэнняў. Напрыклад, калі рэклама ўяўляе з сябе інфармацыю аб прамысловым ці гандлёвым аб'екце, арганізацыі або грамадзяніне і размяшчаецца на вывесцы або ўказальніку. Акрамя таго, не забараняецца рэклама брэнда ў форме інтэрв'ю пра дзейнасць арганізацыі або грамадзяніна. Сацыяльная рэклама таксама можа ўтрымліваць выяву тавару або яго ўпакоўкі, якая падобна да алкагольнага ці тытунёвага вырабу або яго ўпакоўкі.

Закон уступіць у сілу праз тры месяцы з дня яго апублікавання. З поўным тэкстам дакумента можна азнаёміцца на 5-й старонцы «Звязды».

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

 lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».