Вы тут

З паркоўкай стане лягчэй


Прыкладна 1200 парковачных месцаў плануецца стварыць у мінскіх дварах у другім паўгоддзі. Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Мінгарвыканкаме галоўны інжынер аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Ігар Ганчарык.

Спецыяліст распавёў, што ў першым паўгоддзі ў сталіцы было адрамантавана больш за 60 тысяч квадратных метраў дваровых праездаў, рэканструявана і пабудавана 11 новых кантэйнерных пляцовак. «Яшчэ сёлета ў дварах плануецца пабудаваць 74 кантэйнерныя пляцоўкі, адрамантаваць 39 тысяч квадратных метраў асфальтавага пакрыцця дваровых праездаў, уладкаваць 1260 дадатковых парковачных месцаў і разваротных пляцовак», — сказаў Ігар Ганчарык.

Сёлета жыллёвымі эксплуатацыйнымі арганізацыямі горада сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй праведзена 140 рэйдаў з мэтай выяўлення і спынення парушэнняў вадзіцелямі правіл паркоўкі, стаянкі аўтатранспарту ў дварах, а таксама хуткаснага рэжыму руху машын у жылых зонах. Паводле вынікаў праверак, аўтаўладальнікам выдадзена больш як 2 тысячы папярэджанняў, з дваровых тэрыторый адбуксіравана 205 аўтамабіляў, якія перашкаджалі працы спецаўтатранспарту.

Сяргей КУРКАЧ

 kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.