Вы тут

Праца для суседа


У спісе пастаянна каля 160 вакансій для грамадзян Украіны, жадаючых пачаць новае жыццё ў Магілёўскай вобласці.

Дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве на ўкраінцаў не распаўсюджваецца, але гэта той выпадак, калі без працы ў чужой краіне не пражывеш.

— З пачатку года да нас звярнулася 497 грамадзян Украіны, з якіх 324 чалавекі працаздольнага ўзросту, — паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Якаўлева. — На 1 чэрвеня мелася 185 вакансій у 52 арганізацыях вобласці, прычым 81 — з прадастаўленнем жылля. У асноўным былі запрашэнні з сельскай мясцовасці на рабочыя спецыяльнасці. Попытам карысталіся таксама ўрачы, у прыватнасці ветэрынарныя.

Летась ахвотных працаўладкавацца было значна больш, як сведчаць спецыялісты, але хапае іх і цяпер. Інфармацыя на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пастаянна абнаўляецца, адны вакансіі закрываюцца, з'яўляюцца іншыя. Ад патэнцыйнага суіскальніка патрэбны дакумент аб рэгістрацыі і згода наймальніка ўзяць яго на працу. Жыхары Луганскай і Данецкай абласцей, якіх сярод мігрантаў большасць, па заканадаўстве вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны. «Але людзі па-рознаму выкарыстоўваюць свой шанц пачаць у нас новае жыццё, — кажа Алена Якаўлева. — На жаль, ёсць і негатыўныя прыклады, калі чалавеку прадастаўляюць жыллё, плацяць пад'ёмныя, а ён нечакана знікае ў невядомым кірунку. Супакойвае толькі тое, што большасць людзей усё ж такі паводзіць сябе добрасумленна».

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.