Вы тут

«Wі-Fі» на колах


У Гомелі бясплатны Wі-Fі тэсціруюць пасажыры аднаго з аўтобусаў маршрута № 20 Медгарадок-Старая Валатава. У салоне ёсць інструкцыя для падключэння да інтэрнэту з указаннем лагіна і пароля.

Ініцыятарамі выступілі «Гомельаблпасажыртранс» сумесна з аўтобусным паркам №6. Для гэтага набылі і ўсталявалі спецыяльны роўтар з магчымасцю вялікай колькасці падлучэнняў. Начальнік дыспетчарскага сектара арганізацыі руху прадпрыемства «Гомельаблпасажыртранс» Ілья Аўдзеенка расказаў, што дапамогу ў доступе да інтэрнэту пагадзіўся аказваць адзін з мабільных аператараў.

Папярэдне было праведзена сацапытанне на афіцыйным сайце прадпрыемства. У выніку 92% карыстальнікаў выказаліся, што маюць жаданне ў грамадскім транспарце праглядаць сайты, пазбягаючы пры гэтым выдаткаў.

Тэст-драйв прадоўжыцца два тыдні. У аўтобусным парку спадзяюцца, што дадатковая паслуга павялічыць якасць абслугоўвання, выкліча пазітыўныя водгукі ў мабільных гараджан і прыцягне больш пасажыраў. Магчыма, хтосьці захоча перасесці з асабістага транспарту на грамадскі — з бясплатным Wі-Fі.

Аператар мабільнай сувязі на працягу гэтых двух тыдняў адсочвае колькасць падключэнняў у аўтобусе, каб высветліць, наколькі актыўна людзі выкарыстоўвалі бясплатны інтэрнэт падчас паездкі. Аўтобусны парк пралічыць выручку і вызначыць, ці прыцягнула новаўвядзенне дадатковых пасажыраў. Ці з'явіцца з часам Wі-Fі на іншых маршрутах, залежыць ад вынікаў эксперымента.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.