Вы тут

За падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей


Сінод Беларускай праваслаўнай царквы выказаў удзячнасць Прэзідэнту.

Аб гэтым гаворыцца ў журналах пасяджэння Сінода БПЦ, якія апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускага экзархата, паведамляе БЕЛТА. «Выказаць глыбокую ўдзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей, прызнанне іх значнасці ў беларускай нацыянальнай культуры і важнасці для жыцця сучаснага чалавека», — сказана ў журналах. Як тлумачыцца ў паведамленні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі аб падзеях царкоўна-грамадскага жыцця з удзелам Прэзідэнта Беларусі, у прыватнасці 9 студзеня 2015 года кіраўнік дзяржавы ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне». Мітрапаліт звярнуў увагу, што Прэзідэнт Беларусі ў тым ліку адзначыў у сваёй прамове: «Падтрымка хрысціянскіх каштоўнасцей, маральных, эстэтычных традыцый з'яўляецца адным з галоўных фактараў у развіцці беларускай нацыі».

«Беларускі лідар падкрэсліў асаблівую ролю духоўных каштоўнасцей ва ўмацаванні народнага адзінства», — зрабіў акцэнт Мітрапаліт Павел. Акрамя таго, Сінод вырашыў «выказаць надзею на ўмацаванне добрых адносін» паміж Прэзідэнтам Беларусі і БПЦ на карысць народа.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.