Вы тут

Пяць напрамкаў для далейшага супрацоўніцтва


У Савеце Рэспублікі абмеркавалі магчымыя праекты новай краінавай Праграмы развіцця ААН для Беларусі.

Учора на сустрэчы ў верхняй палаце беларускага парламента старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч падзякаваў пастаяннаму каардынатару ААН — пастаяннаму прадстаўніку ПРААН у Беларусі Санаку Самарасінху за паспяховую і актыўную дзейнасць на гэтай пасадзе.

— Узаемадзеянне ААН і Беларусі развіваецца дастаткова паспяхова і ў многім гэта заслуга вашай асабістай актыўнай пазіцыі, — сказаў ён высокаму госцю. — Думаю, што ў 2015 годзе будзе паспяхова завершана дзеючая краінавая праграма, і асабліва вітаю распрацоўку новай на 2016—2020 гады, падрыхтоўка праекта якой практычна ўжо завершана.

На сустрэчы былі абмеркаваны сумесныя прапановы па супрацоўніцтве кіраўніцтва Праграмы развіцця ААН і беларускага парламента. Старшыня Савета Рэспублікі абазначыў пяць яго асноўных напрамкаў.

У першую чаргу, гэта пытанні, звязаныя з забеспячэннем адпаведнасці нацыянальнага заканадаўства тым міжнародным абавязкам і падыходам, якія прадугледжаны чарговай краінавай праграмай.

— Гэта, безумоўна, запатрабуе стварэння адпаведных працоўных органаў, маю на ўвазе, не на пастаяннай аснове, а на факультатыўнай, — дадаў парламентарый. — Нам будзе вельмі карысны вопыт ААН па падтрымцы развіцця, у тым ліку і парламенцкай дзейнасці.

У асобны блок пытанняў Міхаіл Мясніковіч вылучыў дзяржаўна-прыватнае партнёрства. «Зараз Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах разглядае адпаведны законапраект, і я думаю, што работа над дакументам у цесным кантакце з вамі можа быць вельмі карыснай. Гэта датычыцца і інстытуцыянальных рэформ, і стратэгічнага планавання, і рэгулятыўнай базы, і многіх іншых пытанняў, уключаючы выяўленне магчымай рызыкі сістэмы кантрактаў», — звярнуўся да каардынатара ААН у Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Спікер верхняй палаты дадаў, што Беларусь па-ранейшаму лічыць актуальнымі пытанні энергаэфектыўнасці і экалагічнай адказнасці. Нельга пакідаць і сумесную работу ў сферы аховы здароўя, правоў жанчын і дзяцей, а таксама іншыя пытанні парламенцкай працы над завяршэннем праекта краінавай праграмы на наступны перыяд і яе далейшай рэалізацыі.

Праграма развіцця ААН — ключавая структура сістэмы Арганізацый Аб'яднаных Нацый. Яна аказвае экспертнае садзейнічанне краінам, якія развіваюцца, і краінам з пераходнай эканомікай па шырокім спектры напрамкаў, каардынуе дзейнасць у галіне развіцця спецыялізаваных устаноў ААН. Нараўне з прадастаўленнем сродкаў з уласных бюджэтных рэсурсаў для рэалізацыі праектаў тэхнічнага садзейнічання актыўна мабілізуе рэсурсы міжнародных донараў.

Аб'ём праграмнай дзейнасці ПРААН складае каля 7 млрд долараў ЗША ў год, што перавышае рэгулярны бюджэт самой Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Праграма мае прадстаўніцтва больш чым у 130 краінах свету, якія адначасова выконваюць функцыі дыпламатычных місій ААН. Беларусь была першай дзяржавай на прасторы былога СССР, дзе ў 1992 годзе было адкрыта прадстаўніцтва ПРААН.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.