Вы тут

Адправiўся траву касiць...


У Мiнску затрыманы кiроўца газонакасiлкi з амаль дзесяцiразовым перавышэннем нормы ўтрымання алкаголю ў крывi.

— Учора днём на лiнiю 102 патэлефанавалi грамадзяне, якiя паведамiлi, што ў раёне перасячэння праспекта Дзяржынскага з вулiцай Уманскай па тратуары на самаходнай газонакасiлачнай машыне ездзiць п'яны мужчына, — расказала белта iнспектар па агiтацыi i прапагандзе АДАI Маскоўскага раёна сталiцы Любоў Трапашка. — Iнспектары дарожнага руху выехалi на месца выклiку i затрымалi непадалёк незвычайнага кiроўцу.

Дарэчы, мужчына мае правы амаль усiх катэгорый, у тым лiку на кiраванне тралейбусам. Газонакасiлачная тэхнiка належыць аднаму з прадпрыемстваў раёна. Складзены пратакол за выпуск на працу п'янага супрацоўнiка: у мужчыны было амаль дзесяцiразовае перавышэнне нормы ўтрымання алкаголю ў крывi — амаль 3,14 прамiле.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.