Вы тут

Небяспечнае суседства


Сталічныя ратавальнікі змагаюцца з небяспечнымі насякомымі.

Днямі на тэрыторыі дзіцячых садкоў Мінска былі знішчаны 4 асіныя гнязды. У садку №504, што на вуліцы Заслаўскай, а таксама ва ўстанове аховы здароўя «Дом дзіцяці №1» на праспекце газеты «Праўда» восы пабудавалі сабе жытло проста на сценах.

А ў дзіцячых садках №139 на вуліцы Лермантава і №203 на вуліцы Талбухіна гнёзды знайшлі на тэрыторыі дзіцячых пляцовак. Дарэчы, некалькімі днямі раней ратавальнікі ліквідавалі яшчэ адно гняздо ў дзіцячым садку №525 на праспекце газеты «Звязда».

Трэба заўважыць, што ўкусы восаў небяспечны для здароўя і нават жыцця, асабліва калі ахвяра пакутуе ад алергіі. У сярэдзіне і канцы лета гэтыя насякомыя становяцца найбольш агрэсіўнымі.  Асабліва часта восы селяцца на балконах, у паддашшы, пад ганкам. Калі вы раптам заўважылі гняздо ў небяспечнай блізкасці да свайго жытла, трэба звярнуцца ў эксплуатацыйную ўстанову, напрыклад ЖЭС.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.