Вы тут

Як не падпусціць фітафтору да памідора?


Вырошчванне памідораў — нескладаная рэч. Ды толькі ёсць такая «засада», як фітафтароз. Як толькі пайшлі дажджы, пахаладала — для фітафторы наступае свята... Што можна зрабіць для яе прафілактыкі?

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Абеззаражваем глебу і інвентар

Калі на ўчастку ўжо пасялілася фітафтора, трэба абавязкова знішчыць усе хворыя расліны, падвязачны матэрыял, апрацаваць калкі, да якіх падвязваюцца таматы — інакш гэтыя прадметы стануць выдатным прытулкам заразы і сховішчам будучай інфекцыі. Калі вы вырошчвалі таматы ў цяпліцы, то і пра цяпліцы трэба паклапаціцца.

Не павышаем вільготнасці паветра!

Адзін з самых дзейсных спосабаў — не дапусціць высокай вільготнасці і проста не даць магчымасці трапіць інфекцыі ўсярэдзіну расліны. Вядома, што споры фітафторы могуць пракрасціся ў вусцейкі раслін толькі ў вільготным асяроддзі — у кроплях вады.

Каб дадаткова да дажджоў і туманаў не ствараць фітафторы спрыяльных умоў, спрактыкаваныя агароднікі паліваюць памідоры толькі пад куст, пакідаючы лісце і сцёблы сухімі.

Выкарыстоўваем сідэраты

Што такое сідэраты? Гэта расліны, якія спецыяльна вырошчваюць на агародных, садовых участках для таго, каб яны:

 хутка набралі зялёную масу, якую можна скасіць і прымяніць альбо як угнаенне (калі закапаць яе ў глебу), альбо як глебаахоўны слой (калі пакінуць яе пад культурнымі раслінамі і вакол іх);

 сваімі каранямі ўзбагацілі глебу мікраэлементамі (азотам, напрыклад) і разрыхлілі яе (на месцы згнілых каранёў застаюцца шматлікія канальчыкі для натуральнай аэрацыі глебы);

 прыгняталі пустазельныя травы за кошт свайго хуткага развіцця (як надземнай часткі, так і каранёвай сістэмы).

Ужываем хімічныя і біяпрэпараты

Калі вашы плантацыі таматаў вялікія, змагацца з фітафтарозам народнымі спосабамі будзе вельмі цяжка. Тады на дапамогу прыйдуць хімічныя і біяхімічныя прэпараты прамысловай вытворчасці.

Хімічныя прэпараты

Іх шмат. Але фітафтора — хітры грыб, ён выдатна прыстасоўваецца да ядахімікатаў, і, каб дасягнуць патрэбнага эфекту, нам прыйдзецца запасацца двума, а то і трыма прэпаратамі.

Біяпрэпараты

У састаў такіх прэпаратаў ўключаны асаблівыя бактэрыі ў неактыўнай форме. Пры растварэнні сродку ў вадзе яны пачынаюць хутка размнажацца. У розных біяпрэпаратах — розныя бактэрыі, якія знішчаюць узбуджальнікаў захворвання. Калі «карысныя» бактэрыі размножацца, мы апрацоўваем гэтым растворам расліны — і «карысныя» бактэрыі знішчаюць «шкодных».

Гэтыя сродкі менш эфектыўныя, чым агрэсіўныя хімічныя прэпараты, але больш экалагічныя. Добра вядомыя дачнікам біялагічныя бактэрыцыды і фунгіцыды «Байкал-ЭМ-1», «Трыхафіт», «Фітаспарын-М» і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.