Вы тут

Садружнасць выбрала галоўнага назіральніка


Кіраўнік Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў узначаліць Назіральную місію ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал Садружнасці.

«Мяне праінфармавалі, што ў чарговы раз я рэкамендаваны на пасаду кіраўніка місіі. Палічу гэта за гонар і з удзячнасцю буду выконваць такую працу», — заявіў Лебедзеў у аўторак у Мінску.

Па словах кіраўніка Выканкама, ён ужо падпісаў запрашэнні ўдзельнічаць у Назіральнай місіі СНД усім краінам Садружнасці, у тым ліку Украіне. «Вопыт паказвае, што з 11 дзяржаў прымаюць удзел дзевяць. У мінулы раз не ўдзельнічалі Украіна і Малдова», — сказаў Лебедзеў.

Ён дадаў, што ў найбліжэйшы час мае намер сустрэцца з кіраўніцтвам ЦВК Беларусі і абмеркаваць некаторыя моманты працы назіральнай місіі, у тым ліку колькасць назіральнікаў.

«Я глыбока ўпэўнены, што наш вопыт дапаможа дакладна арганізаваць гэтую работу. Наш аб'ектыўны падыход да назірання за выбарамі захаваецца», — сказаў Сяргей Лебедзеў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.