Вы тут

Заяўлена першая ініцыятыўная група


Учора раніцай у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў былі прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме. Кіраўніком гэтай ініцыятыўнай групы з'яўляецца Міхаіл Сяргеевіч Орда — старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Цэнтральная выбарчая камісія нагадвае, што дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы павінны быць прадстаўлены не пазней за 17 ліпеня. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп праводзіцца ў пяцідзённы тэрмін з дня падачы адпаведнай заявы.

У найбліжэйшую пятніцу, 17 ліпеня, на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў будуць разгледжаны заявы асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў.

Не пазней за пятніцу павінны быць вызначаны і месцы, дзе правядзенне пікетавання для збору подпісаў выбаршчыкаў будзе забаронена. Прадстаўнікі ў тэрытарыяльныя камісіі павінны быць вылучаны не пазней за 19 ліпеня. Самі тэрытарыяльныя камісіі, згодна з Календаром выбараў, будуць створаны да 22 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.