Вы тут

Не стамляйцеся здзіўляць


Не так даўно са знаёмай абменьваліся думкамі наконт выхавання дзяцей. Сышліся на тым, што гарантый шчасця няма: ніколі не ўгадаеш, кім вырасце твая крывіначка. Але гэта і добра. Пагадзіцеся, не цікава было б жыць, калі б шчасце было гарантавана. Ніякай прасторы для эксперыментаў. У мяне пакуль, у адрозненне ад Рымачкі, няма Сцяпана, але разумею, што выхаванне дзіцяці — гэта надзвычай творчы працэс.

Dryla

З захапленнем назіраю, як выхоўвае сваіх дзяўчынак яшчэ адна знаёмая маладая мама. Наташа (гэта так кранальна!) завяла «каробкі дзяцінства» для кожнай з дачок. Не ведаю дакладна, што яна там захоўвае, але, мяркую, што бірачкі з раддома, першы выпаўшы зуб, сукеначку, у якой хрысцілі, першы малюнак... Усё, што лічыць важным і памятным. А на днях у сацыяльных сетках з'явіўся яе новы пост: «Зрабілі з дзеткамі партрэты членаў нашай сям'і. Партрэты па рэчах. Спачатку выклалі на падлозе рамку з алоўкаў. А потым шукалі ў доме ўсё, што нас характарызуе. Цікава было назіраць, як дочкі стваралі мамін і татаў партрэты... «Тата любіць чытаць, жонку і гуляць з намі... Яшчэ любіць варыць кашу і пыласосіць... Так «любіць жонку» паклалі, што яшчэ?» — чулася з пакоя...»

Тое ж і з узаемаадносінамі мужа і жонкі. Яны, пераканана, патрабуюць не менш творчага падыходу. Можна, вядома, скласці рукі, маўляў, няхай цячэ, як цячэцца. Але тады не трэба здзіўляцца, чаму спяшацца з працы дадому (у аднатыпнасць і будзённасць) нікому не хочацца.

У маёй былой аднакурсніцы і яе мужа ёсць цудоўная сямейная традыцыя, якую раю пераняць усім, незалежна ад колькасці сумесна пражытага і перажытага «Спатканне ўсляпую». Яе сутнасць у тым, што адзін з пары ведае пра гэтае спатканне ўсё, другі — нічога, акрамя даты і часу. Пры гэтым месца і ідэя сустрэчы павінны быць нечаканымі. Можна, напрыклад, звадзіць мужа ў цырк (калі ён не быў там з дзяцінства), як зрабіла Насця, ці адкрыць для жонкі-мінчанкі, як зрабіў Жэня, невядомы дагэтуль Мінск. «Ператварыць свой дзень у нешта яркае, неардынарнае, запамінальнае вельмі проста. І як рэдка, пры ўсёй даступнасці, гэта робяць людзі вакол, — піша Насця ў сямейным блогу. — Зараз, калі нас двое, мы радуем адно аднаго. Пазней такімі ж рэчамі абавязкова будзем радаваць сваіх дзяцей. Бо нішто ў дзяцінстве не запамінаецца лепш, чым мілыя бацькоўскія традыцыі накшталт «кожнае 1 верасня тата купляў мне кавун» або «ў чэрвені ў нашай сям'і спаборніцтва па зборы чырвонагаловікаў...»

У сямейным жыцці, як і ва ўсім, ніколі нельга спыняцца. І ленавацца. Памятайце пра гэта. І не стамляйцеся здзіўляцца і здзіўляць адно аднаго. Гэта не толькі надасць вастрыні і цікавасці сямейнаму баўленню часу, але і дапаможа захаваць свежасць пачуццяў. Каб нават праз мноства гадоў адчуваць тое ж хваляванне, што ў самым пачатку.

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Іншыя матэрыялы рубрыкі

Бачыць галоўнае

Бег за шчасцем

Вучымся… падаць

Цаніце тое, што заслужылі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».