Вы тут

Дайсці да пяцісот


Намеснік міністра эканомікі Малдовы Актавіян Калмык прагназуе павелічэнне тавараабароту паміж яго краінай і Беларуссю да 500 млн долараў, «калі не ў бягучым, то ў 2016 годзе». Пра гэта ён заявіў учора на пасяджэнні Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску.

«Нас радуе той факт, што Беларусь, нягледзячы на ўсю кан'юнктуру, якая існуе ў рэгіёне, не прымяняе ніякіх абмежаванняў, тарыфных або нетарыфных бар'ераў у адносінах да малдаўскіх тавараў. Наадварот — прапануе рашэнні па развіцці адносін паміж рознымі гаспадарчымі суб'ектамі», — адзначыў Актавіян Калмык.

Неабходнасць выхаду на больш плённае супрацоўніцтва і павелічэнне аб'ёмаў узаемнага гандлю паміж дзвюма краінамі падтрымаў і намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, які ўзначальвае беларускую частку міжурадкамісіі. Ён звярнуў увагу на тое, што калі за апошнія пяць гадоў тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай вырас практычна ўдвая і перасягнуў у 2014 годзе мяжу ў 400 млн долараў, то пяць месяцаў 2015-га дэманструюць некаторую «прабуксоўку». На думку віцэ-прэм'ера, бакам неабходна актывізавацца, прапрацаваць усе вузкія месцы, каб па выніках бягучага года мець тавараабарот хаця б не ніжэйшы за 420-440 млн.

Пра актывізацыю эканамічнага супрацоўніцтва сёння будуць размаўляць і лідары дзвюх краін. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімафці, які прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам.

А вось практычны бок узаемаадносін абмяркуюць на беларуска-малдаўскім бізнес-форуме. Удзел у ім возьмуць каля 20 кампаній з Малдовы — з вінаробнай галіны, аграхарчовай прамысловасці, дыстрыб'ютары сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, будматэрыялаў і іншыя.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?