Вы тут

Гродна — пагранпераход — Друскінінкай


Такім будзе маршрут ужо пятага па ліку міжнароднага марафону дружбы, які яднае суседнія гарады Беларусі і Літвы.

Заяўкі на пераадоленне класічнай марафонскай дыстанцыі працягласцю 42 кіламетры 195 метраў, якая сертыфікавана Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, падалі ўжо больш за 240 спартсменаў з 15 краін. Прайшоўшы пагранічны і мытны кантроль у часовай зоне, яны стартуюць раніцай 19 ліпеня каля Лядовага палаца спорту ў Гродне, прабягуць па вуліцах горада і накіруюцца ў бок пагранічнага перахода «Прывалка-Райгардас». Фініш — у цэнтры Друскінінкая.

Удзельнікі марафону падзелены на чатыры ўзроставыя групы — ад 18 да 80 гадоў. Зарэгістраваліся, напрыклад, Яўген Кухімей з Германіі (1938 года нараджэння), Пётр Сілкін з Літвы (1941 г.н.) і Тэнка Лаўры з Фінляндыі (1945 г.н.). Верхні ліміт часу на пераадоленне трасы — 6 гадзін, пасля чаго вынікі бегуноў фіксавацца не будуць. Для параўнання: вынікі мінулагодніх пераможцаў, нашага земляка Сцяпана Рагаўцова і Крысціны Багамягкавай з Украіны, — адпаведна 2 гадзіны 28 хвілін 31 секунда і 3 гадзіны 3 хвіліны 52 секунды.

Усе ўдзельнікі марафону, якія дасягнуць фінішу на працягу кантрольнага часу, атрымаюць медалі. А тых, хто зойме 1-6-е месцы ў абсалютным першынстве сярод мужчын і жанчын, чакаюць грашовыя прэміі. За 1-3-е месцы ва ўсіх узроставых групах узнагародзяць каштоўнымі прызамі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.