Лазня


Лазня. У народных павер'ях лазня — неабходнае ў сялянскім быце ачышчальнае і аздараўленчае месца адначасова — стала прытулкам дэманічных істот. У лазні не толькі мыліся, але і выконвалі сямейныя абрады, напрыклад варажылі, нараджалі дзяцей.

У адносінах да лазні ў культуры славянскага народа было выпрацавана шмат правілаў, парушаць якія старыя людзі не раілі.

* Лічылася, што непаважлівыя адносіны да самой лазні і да яе духа — лазніка — адмоўна праявяцца на здароўі ўсіх членаў сям'і.

* У лазню ніколі не ўносілі крыжы і іконы, аднак перад уваходам у яе абавязкова хрысціліся.

* Кожны раз, калі пачыналі тапіць печ, каб сагрэць лазню, у гаспадара-лазніка прасілі дазволу папарыцца — палепшыць здароўе. Апошні, хто выходзіў з лазні, павінен быў падзякаваць лазніку за «добры пар», або «лёгкі дух».

* У лазні забаранялася гучна размаўляць, спяваць, сварыцца.

* Не карысталіся лазняй у святочныя («святыя») дні, акрамя Чыстага чацвярга (чацвер перад Вялікаднем). У гэты дзень раніцай абавязкова ішлі ў лазню, каб змыць усе грахі.

* Абавязкова грэлі лазню перад вяселлем як для нявесты, так і для жаніха.

* На месцы былой (зруйнаванай, разбуранай) лазні ніколі не будавалі хату.

* Забаранялася ўваходзіць у лазню з «трэцім» парам або позняй ноччу: нашы продкі былі ўпэўнены, што ў гэты час парыўся сам лазнік.

* Аднак менавіта ноччу на Каляды дзяўчаты ішлі ў лазню варажыць на сваю будучыню, а ў якасці падарунка духу лазні прыносілі крыху салодкай кашы.

Янка Крук, Аксана Катовіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.