Вы тут

І чыпсы не перашкодзяць глядзець кіно ў новым фармаце


Арт-кінатэатр расчыніў учора свае дзверы для гледачоў на праспекце Дзяржынскага ў Мінску.

Арт-кінатэатр мае дзве кіназалы: вялікую і малую. У вялікай зале размяшчаецца 225 месцаў, у малой — 120. Тут ёсць дзве катэгорыі сядзенняў для гледача — звычайныя месцы, дзе размешчана камфортная мэбля з падлакотнікамі, і VІР-месцы — канапы, якія прадаюцца як асобнае месца.

— Недалёка ад нас знаходзіцца кінатэатр «Бярэсце», але ў нас добрасумленная канкурэнцыя. Канкурэнцыі, у прынцыпе, баяцца не варта, паколькі ў кожнага кінатэатра ёсць свая мэтавая аўдыторыя. Таму мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшы час знойдзем свайго гледача, які будзе любіць нас, мы будзем любіць яго, і нам будзе зручна працаваць, — паведаміла намеснік дырэктара па маркетынгу Наталля Дзямчук.

Акрамя вентыляцыйнай сістэмы, у кіназалах усталяваны кандыцыянеры: 3 — у вялікім і 2 — у малым. У фае размешчаны бар, дзе можна купіць папкорн, чыпсы, напоі. Дарэчы, прадукты прадаюцца ў бясшумных упакоўках, каб не ствараць нязручнасці гледачу, які сядзіць побач.

Акрамя сусветных прэм'ер, тут будуць праходзіць тэматычныя вечары, арт-кіно, прымеркаваныя да якой-небудзь падзеі.

Кошт квітка залежыць ад сеанса, катэгорыі месца і прэм'ернага фільма. Напрыклад, раніцай цана складае 30 000 рублёў, днём — 40 000 рублёў, вечарам — 50 000 рублёў, VІР-месцы ў любы час — 200 000 рублёў.

Канстанцін Люткевіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.