Вы тут

Грашовых фальшывак становіцца больш


За першае паўгоддзе 2015-га ў Беларусі зарэгістравалі на 22,3% больш фактаў фальшываманецтва, чым за аналагічны перыяд летась, пра што паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў.

Для правапарушэння збольшага выбіралі амерыканскія долары (252 факты). Амаль траціна прыпадае на расійскія рублі (137), крыху больш за 11% — на еўра (53), каля 5% (25) — на беларускія рублі. Праваахоўнікі выявілі тры факты збыту падробленых кітайскіх юаняў, адзін — украінскай грыўні.

Між іншым, супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі з абароту канфіскавалі 1136 падробленых банкнот: 826 — долары ЗША, 183 — расійскія рублі, 87 — еўра, 36 — беларускія.

У «топе» сярод падробленых грошай — банкноты наміналам 100 долараў, 5 тысяч расійскіх рублёў, 100 і 50 еўра, 50 і 200 тысяч беларускіх рублёў. Найбольшая колькасць фальшывых грошай увезена ў краіну з Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Час ад часу грамадзяне жадаюць абмяняць сувенірныя грошы: за першае паўгоддзе зарэгістравана 116 падобных выпадкаў. Варта памятаць, што на вырабах, якія імітуюць долары ЗША, маецца тэкст «Не з'яўляецца плацежным сродкам»,  на расійскіх рублях — «Білет банка прыколаў» ці «Не з'яўляецца плацежным сродкам», на банкнотах еўра — «Sоuvеnіr Рrоduсtіоn».

Міністэрства ўнутраных спраў раіць грамадзянам праводзіць усе валютныя аперацыі ў спецыяльна прызначаных для гэтага установах, не купляць валюту з рук і не ўдзельнічаць у сумніўных здзелках.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».