Вы тут

Возьмуцца за падрадчыкаў


«Калі ў дачыненні да найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў прыняты меры, што накіраваны на стабілізацыю фінансава-эканамічнага становішча, то ў дачыненні да падрадных арганізацый прапаноў па вырашэнні існуючых праблемных пытанняў пакуль няма», — адзначыў учора на пасяджэнні Савета Міністраў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

У прыватнасці, на пасяджэнні былі заслуханы справаздачы міністра архітэктуры і будаўніцтва, старшыняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада па павышэнні эфектыўнасці работы падрадных арганізацый, домабудаўнічых камбінатаў і арганізацый вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Прэм'ер-міністр заўважыў, што ў будаўнічай галіны маецца значная колькасць негатыўных тэндэнцый, якія сёлета толькі пагаршаюцца. Паводле яго слоў, ва ўмовах скарачэння інвестыцыйнай актыўнасці і аб'ёмаў будаўніцтва, высокай закрэдытаванасці арганізацый востра стаяць пытанні выкарыстання створаных і мадэрнізаваных вытворчых магутнасцей будаўнічага комплексу. Андрэй Кабякоў заклікаў членаў урада прааналізаваць існуючыя праблемныя пытанні і падрыхтаваць канкрэтныя прапановы па выхадзе з сітуацыі.

На гэтым пасяджэнні міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны паведаміў, што ў нашай краіне кошт квадратнага метра жылля для чаргавікоў не перавышае ўзровень сярэдняй зарплаты з каэфіцыентам 1,2. Ён адзначыў, што цяпер па жыллі з дзяржпадтрымкай гэты каэфіцыент складае 1,08, па астатнім — 1,13. Акрамя гэтага, індэкс будаўніча-мантажных работ сёння амаль на 10% ніжэйшы за індэкс спажывецкіх цэн. «Мы ўзялі на сябе абавязацельствы не дапусціць росту коштаў і будзем утрымліваць будаўнічы комплекс у гэтых межах да канца года», — паабяцаў міністр.

Кіраўнік галіны нагадаў, што летась была завершана мадэрнізацыя домабудаўнічых камбінатаў, пасля чаго прырост вытворчых магутнасцей падвоіўся і склаў 2,440 млн кв.м у год. За 5 месяцаў года выручка арганізацый ад рэалізацыі прадукцыі павялічылася ў 1,3 раза, рэнтабельнасць продажаў вырасла на 3,3%, а чысты прыбытак — у 2,5 раза. «Комплексны падыход да мадэрнізацыі дазволіў аптымізаваць затратную частку і гэтым знізіць кошт квадратнага метра», — растлумачыў Анатоль Чорны. Міністр упэўнены, што сітуацыя ў будаўніцтве жылля пры сённяшняй загрузцы прадпрыемстваў дае магчымасць працаваць рэнтабельна і прыбыткова.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.