Вы тут

Згадваем Уладзіміра Караткевіча на хвалях Першага нацыянальнага


На наступным тыдні з 20 па 26 ліпеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ўвазе слухачоў будуць прадстаўлены праграмы, звязаныя з пісьменнікам, чыю спадчыну справядліва называюць мастацкім летапісам беларускай гісторыі, — Уладзімірам Караткевічам.

У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат праграм, якія цесна пераплятаюцца з імем Уладзіміра Караткевіча і яго творчасцю. Увогуле, гэта ўнікальны выпадак у шматгадовай гісторыі айчыннага радыё, які сведчыць пра высокую запатрабаванасць творчай спадчыны аўтара.

Агульнае гучанне ўсіх радыёзапісаў (і дакументальных, і мастацкіх) складае больш за 60 гадзін! Першая работа датавана 1959 годам — радыёспектакль «Млын на Сініх Вірах». 24—26 ліпеня ўвазе слухачоў у «Тэатры Беларускага радыё» будзе прадстаўлены спектакль у трох частках «Нельга забыць» паводле аднайменнага рамана пісьменніка. Галоўны герой Андрэй Грынкевіч, нашчадак удзельніка паўстання 1863 года, прыязджае на вучобу ў Маскву, дзе сустракаецца з Ірынай Горавай, радавод якой таксама звязаны з тымі гістарычнымі падзеямі ХІХ стагоддзя. Лёс дорыць абаім сапраўднае высокае пачуццё, якое лічаць падарункам нябёсаў... Аўтар інсцэніроўкі для радыё — Тамара Абакумоўская, рэжысёр — Валерый Анісенка, кампазітар — Алег Залётнеў. Запіс з фондаў Беларускага радыё 1985 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.