Вы тут

Крыху пацяплее, але месцамі дажджы


Аднак у суботу па паўднёвым захадзе прыпячэ ажно да 28-32 цяпла.

Сёння ўдзень умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і малаактыўныя франтальныя раздзелы. Спецыялісты Белгідраметцэнтра паведамляюць, што чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

17-451

Удзень прагназуецца ўмераны заходні вецер, пры навальніцах — парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 20-26 градусаў, а па паўднёвым захадзе да 28 цяпла. У суботу тэрыторыя нашай краіны трапіць у зону павышанага атмасфернага ціску, таму толькі ўначы на ўсходзе, а ўдзень і ў заходніх раёнах Беларусі будзе адчувацца ўплыў няўстойлівых вільготных паветраных мас. У сувязі з гэтым пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў крайніх усходніх, а ўдзень у заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 14 цяпла, удзень ужо пацяплее да плюс 21-27 градусаў, а ў паўднёва-заходніх раёнах — 28-32 цяпла.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў нядзелю праз Беларусь пройдзе кантрасны атмасферны фронт з тэрыторыі Польшчы. Таму будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у заходніх раёнах на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Надвор'е ў гэты дзень будзе з норавам, бо месцамі прагназуюцца моцныя дажджы, навальніцы, а ўдзень у асобных раёнах магчымы град. Раніцай і ўдзень пры навальніцах чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю складзе плюс 13-20 градусаў, удзень — 19-26 цяпла, а ў паўднёвых раёнах плюс 27-30 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.