Вы тут

Справы сямейныя


Для палюбоўніцы прасаваць не буду!

Муж 21-гадовай мексіканкі Дулсе Гарсіі паскардзіўся на жонку ў паліцыю, і маладая жанчына была дастаўлена ва ўчастак.

17-5

Жанчыну абвінавацілі ў занядбанні хатніх абавязкаў і абавязалі заплаціць штраф у 465 песа (31 долар), аднак грошай у Гарсіі не аказалася. Тады яе заключылі пад варту на 12 гадзін за нявыплату штрафу. Паводле слоў Гарсіі, яна не хацела прасаваць мужу кашулю, паколькі падазравала, што той пойдзе не на прагулку з сябрамі, а на сустрэчу з палюбоўніцай. З-за сумніўных дзеянняў паліцыі выпадак прыцягнуў увагу СМІ і актыўна абмяркоўваўся ў сацыяльных сетках. Многія карыстальнікі інтэрнэту палічылі паводзіны мужа і супрацоўнікаў праваахоўных органаў неадэкватнымі.

Збегчы з дому састарэлых... да каханага

У нарвежскім Эйдсволе 92-гадовая жыхарка дома састарэлых збегла ў Швецыю да свайго 87-гадовага бойфрэнда.

Персанал установы пачаў шукаць пацыентку, калі знайшоў яе хадункі на паркоўцы каля клінікі. Кіраўніцтва звярнулася ў паліцыю. Аднак пошукі былі спынены, калі высветлілася, што нарвежка пакінула дом састарэлых дзеля адпачынку з каханым. Пара з'ехала на машыне ў Стакгольм, каб правесці некалькі дзён у кватэры мужчыны. «Гэта сапраўды вельмі кранальная любоўная гісторыя», — адзначыла кіраўнік клінікі Янка Хольстад. Паводле яе слоў, уцякачка не зрабіла нічога супрацьзаконнага, але ўстрывожыла персанал, паколькі не папярэдзіла аб сваім ад'ездзе. Хольстад таксама паведаміла, што пацыентка правяла ў доме бойфрэнда дзесяць дзён і планавала вярнуцца.

Суровая бацькоўская дыета

У ЗША, у штаце Джорджыя, бацькі выгналі 14-гадовую дачку з дому ў лес за з'едзенае без папытання печыва. Бацька і маці былі арыштаваныя пасля таго, як суседзі паведамілі пра здарэнне ў паліцыю.

17-6

36-гадовая Крыстал і 33-гадовы Ален Дрыгерсы загадалі дачцэ паставіць палатку ў населеным дзікамі лесе непадалёк ад дома і заставацца там на працягу тыдня, прыходзячы па ежу ў строга вызначаны час. Пакаранай уручылі толькі ліхтарык, гадзіннік, свісток і рулон туалетнай паперы. У момант, калі дзяўчынку знайшлі мясцовыя жыхары, яна паспела пражыць у лесе двое сутак. У адзін з дзён была моцная навальніца, але непагадзь не паўплывала на рашэнне бацькоў правучыць дзіця. Дрыгерсам было прад'яўлена абвінавачванне ў пагарджанні бацькоўскімі абавязкамі. Іх чацвёра дзяцей часова перадалі бабулі і дзеду, канчаткова іх лёс вырашаць пасля вынясення судом прысуду бацьку і маці. СМІ таксама паведамляюць, што муж і жонка Дрыгерс захапляюцца культурызмам.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».