Вы тут

У сур'ёзнага студэнта і крэдыт не кусаецца


У найбуйнейшым банку краіны з 15 ліпеня стартавала праграма крэдытавання для моладзі ва ўзросце да 31 года. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту «Звязды» спецыялісты прэс-службы Беларусбанка. У рамках гэтай праграмы спажывецкія крэдыты прадастаўляюцца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў дзяржаўнай формы ўласнасці не ніжэй за 3-і курс, а таксама магістрантам і аспірантам не ніжэй за 2-і курс навучання пры ўмове, што яны атрымліваюць стыпендыю. Пад дзеянне праграмы гэтага крэдытавання падпадаюць і іншыя катэгорыі моладзі ва ўзросце да 31 года, якія, акрамя стыпендыі, маюць яшчэ і пастаянную крыніцу даходу. Крэдыты прадастаўляюцца маладым людзям на выгадных умовах з аплатай ад 20 да 29% гадавых. Пры гэтым якіх-небудзь дадатковых плацяжоў, камісій за суправаджэнне ці абаненцкай платы банк не спаганяе.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.