Вы тут

Жыццёва важна


Кіраўнікі БРСМ і МНС падпісалі дамову аб узаемным супрацоўніцтве.

Ужо даўно пры Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі працуюць атрады аховы правапарадку. Традыцыя гэтая ідзе яшчэ з савецкіх часоў, калі дружыннікі разам з міліцыянерамі патрулявалі вуліцы. Але цяпер яны будуць дапамагаць і супрацоўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

— Ад знешніх прычын мы штогод губляем сотні чалавек, — адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. — Людзі гінуць праз неразуменне, да чаго прыводзяць бесклапотныя адносіны. Са свайго боку мы робім упор на прафілактычную працу пачынаючы яшчэ з дзіцячага садка. Праўда, да апошняга часу пэўны прабел у нас існаваў у вышэйшых навучальных установах. Але цяпер ён будзе ліквідаваны.

Мяркуецца, што маладзёжныя актывісты разам з ратаўнікамі будуць удзельнічаць у разнастайных прафілактычных мерапрыемствах — аглядаць проціпажарны стан жылля, вучыць насельніцтва, як жыць бяспечна, супрацоўнічаць з пазаштатнымі пажарнымі фарміраваннямі. І адкладваць не будуць — праца пойдзе, як кажуць, з месца ў кар'ер.

— Ужо ў пятніцу на беразе возера Медна распачнецца маладзёжны форум «Бяспека ў нашых руках», — расказаў камандзір Брэсцкага абласнога штаба Маладзёжнага атрада аховы правапарадку БРСМ Юрый Сегянюк. — На ім збяруцца прадстаўнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, актывісты дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў і валанцёры. Медыкі правядуць майстар-класы, на якіх пакажуць, як правільна аказаць першую дапамогу на вадзе. Ёсць у праграме і практычныя заняткі з вадалазнай службай Брэсцкага ўпраўлення МНС. Яны пакажуць, як трэба карыстацца сродкамі ратавання. Удзельнікі форуму ўжо падрыхтавалі раздатачныя матэрыялы па правілах адпачынку на вадзе. Адмысловыя аўдыяролікі, якія нагадаюць, што нельга рабіць на вадаёмах, будуць трансліравацца з дапамогай спецыяльных аўтамабіляў.

Ёсць прыемная навіна і для выпускнікоў школ. Тыя з іх, хто актыўна ўдзельнічаў у грамадскай працы і зараз выбірае сваёй альма-матар вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў, могуць атрымаць рэкамендацыі ад БРСМ, што дапамогуць пры паступленні. Як запэўніў сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк, налета гэтае правіла распаўсюдзіцца і на спецыялізаваныя ВНУ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Акрамя таго, адбыліся адкрытыя дэбаты «Выбірай.by!». Зборныя каманды прадстаўнікоў МААП і курсантаў Камандна-інжынернага інстытута МНС дыскутавалі наконт актуальных праблем удзелу беларускай моладзі ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны.

Валяр'ян Шкленнік

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кватэры разлятаюцца  як гарачыя піражкі

Кватэры разлятаюцца як гарачыя піражкі

Хоць цэны дасягнулі максімуму за 9 гадоў.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці.