Вы тут

Няцотнасць


Няцотнасць. Адной з фундаментальных пазіцый у лічбавым кодзе светапоглядных уяўленняў многіх народаў з'яўляецца супрацьстаянне двойкі і тройкі. На нашу думку, у аснове падзелу каштоўнасцей традыцыйнай культуры беларусаў (славян) ляжыць больш шырокае, і нават архетыпічнае, процістаянне цотнасці і няцотнасці. Каб знайсці таямнічы ключ да разумення сэнсу гэтага падзелу ў спалучэнні дзеянняў, атрыбутаў, персанажаў, звернемся да традыцый нашых продкаў.

*Да сёння ў асяроддзі беларусаў ведаюць, што ў драўляных дамах абавязкова будзе 13 вянкоў. Сакрэт схаваны ў тым, што жыллёвую прастору хаты апаясваюць 12 вянкоў (менавіта столькі сузор'яў ахоплівае гадавы шлях сонца, які доўжыцца якраз столькі ж месяцаў), якая ўнутры падзелена на 3 гарызонты часу (продкаў, сучаснікаў і нашчадкаў). Адпаведна 13-ы вянок, які замыкаў зруб, ужо належаў не гаспадару хаты, а распачынаў (служыў фундаментам) і маркіраваў каардынаты зусім іншага свету — гарышча, якое з'яўлялася прыстанішчам (сферай існавання) сіл цемры і ўсялякіх нячысцікаў.

*З даўніх часоў на Беларусі існавала традыцыя ўшаноўваць сваіх продкаў на Радаўніцу. Непасрэдна на магілу клалі чысты белы абрус, вакол магілы рассаджвалася ўся радня. Па крузе, пачынаючы ад найстарэйшага, пускалі адну памінальную чарку. Той, каму падавалі чарку, спачатку адліваў некалькі кропель на магілу, большую частку выпіваў сам, пакідаючы на дне некалькі кропель. Тая «слязінка», якая заставалася на дне кілішка, «хадзіла» па крузе роўна тры разы і як бы знітоўвала, яднала, павязвала ўсіх прысутных у непарушны Род (таму на любой святочнай урачыстасці вас ветліва папросяць першую чарку дапіць да дна — не пакідаць «гаротных слёз»). Апошні з прысутных (каму дазвалялася) выпіваў сваю «долю», а пакінутыя на дне чаркі кроплі зноў-такі выліваў на магілку.

*Аднак перш чым распачаць агульнародавую трапезу, неабходна было падрыхтавацца. Каля кожнага крыжа ці помніка звычайна ставілі: адзін сподак; адну чарку, у якую крыху налівалі гарэлкі; на чарку клалі адзін кавалачак хлеба. Побач на сподак або на свежы пясок клалі: адно чырвонае велікоднае яйка; адзін яблык; адну пячэніну, адну цукерку(!). Такім чынам, усе абрадавыя атрыбуты для памерлага ставяцца па адным, а іх сумарная колькасць складала сем. Як бачым, няцотная колькасць атрыбутаў пераважае.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.