Вы тут

Прэзідэнт прыняў з дакладам...


Старшыню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэя Шорца

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб сітуацыі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Мотавела». Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак на прадпрыемстве.

У час сустрэчы канстатавалася, што сітуацыя, якая складваецца сёння на «Мотавела», у тым ліку эканамічная, далёкая ад ідэальнай, але яна выпраўляецца. Прэзідэнт паставіў канкрэтныя задачы па паляпшэнні работы прадпрыемства, захаванні яго брэнда.

міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча па яго просьбе

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выкананні яго даручэнняў, што датычыцца рэформы Міністэрства ўнутраных спраў, якая практычна завершана. Была праведзена кадравая аптымізацыя, ліквідавана частка рудыментарных падраздзяленняў. Вызваленыя сродкі выкарыстаны на развіццё міністэрства, павышэнне грашовага забеспячэння супрацоўнікаў, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Акрамя таго, быў цалкам перагледжаны ўвесь спектр задач, якія стаяць перад МУС, неўласцівыя міністэрству функцыі скасаваны.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прадоўжыць аптымізацыю працы МУС, у тым ліку кадравую і функцыянальную. У найбліжэйшы час кіраўніку дзяржавы будуць прадстаўлены канкрэтныя прапановы на гэты конт.

Акрамя таго, Прэзідэнту даложана пра некаторыя аператыўныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы МУС, у тым ліку аб стане спраў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.