Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Варэнне з агрэсту з апельсінам

Спатрэбіцца: агрэст — 2 кг, цукар — 2 кг, апельсін — 3 шт.

Агрэст з апельсінамі (разам з лупінай) перакруціць на мясарубцы. Змяшаць масу з цукрам. Варыць на працягу 20 хвілін пасля закіпання, здымаючы пену. Гатовае варэнне разліць па стэрыльных слоіках і закатаць. Пры разліванні варэнне будзе вадкім, але потым загусне. Пакаштуйце!

18-5

Агуркі «Вострыя» па-ўсходняму

Спатрэбіцца: агуркі — 3 шт.; імбір (корань) — 1 см; перац чылі — кавалачак; часнок — 3 зубчыкі; соевы соус — 2 ст. л.; соль — на смак; цукар — 1 ч. л.; каляндра — 0,5 ч. л.; перац салодкі зялёны — 1 шт.

Агуркі мыем і рэжам напалову і на чвэртачкі. З салодкага перцу, часнаку, каляндры, імбіру і чылі прыгатуем пюрэ ў блэндары ці пракруцім праз мясарубку. Дабаўляем цукар, соевы соус і соль. З соллю трэба быць асцярожнымі, бо ў соевым соусе яна ўжо ёсць. Зальём агуркі вострай сумессю. Добра змяшаем. Зверху паставім гнёт. Пакінем на 2-4 гадзіны.

18-6

Пірог з вішняй

Спатрэбіцца: вішня — 500 г; яйкі — 4 шт.; масла — 250 г; цукар — 250 г; мука — 250 г; 0,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка; у тры пальцы солі.

З вішні выдаляем костачкі. Сок, які вылучыцца, трэба зліць. Аддзяляем бялкі ад жаўткоў. Масла хатняй тэмпературы расціраем з цукрам. Па адным дабаўляем жаўткі, масу ўзбіваем. Дабаўляем муку, соль і разрыхляльнік і ўсё добра змешваем. Бялкі ўзбіваем да ўстойлівай пены. Акуратна змешваем іх з асноўнай масай. У падрыхтаваную форму выкладваем цеста, зверху кладзём вішню і рукамі злёгку ўціскаем яе. Ставім форму ў разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 40 хвілін. Гатоваму пірогу даём астыць.

18-4

Сродкі ад маршчынак,

якія можна купіць у звычайнай аптэцы

Аказваецца, некаторыя сродкі, якія можна нядорага купіць у аптэцы, валодаюць больш магутным эфектам, чым дарагія крэмы! Але тут важна выбраць той сродак, які падыходзіць менавіта для вашай скуры, бо ў такім пытанні ўсё індывідуальна.

1. Комплекс вітамінаў А і Е

Наносім комплекс на скуру вакол вачэй раніцай і ўвечары. Добры эфект дае выкарыстанне на працягу двух тыдняў, потым робіцца перапынак на месяц. Гэтыя вітаміны варта дабаўляць у маскі для твару і прымаць унутр па 1 капсуле 10 дзён (перапынак на месяц) — карысна для паляпшэння колеру твару, стану валасоў і пазногцяў.

2. Рэтыноевая мазь

Гэта сінтэтычны аналаг вітаміну А і прызначаецца ён супраць вугроў. Але мазь можа выкарыстоўвацца як крэм для амаладжэння і прафілактыкі старэння, яна паляпшае стан скуры і здымае пачырваненні.

18-3

3. Крэмы і свечкі ад гемарою

Гэтыя медыцынскія прэпараты прадухіляюць з'яўленне маршчын. Іх касметычнае прымяненне можа разгладжваць нават глыбокія маршчыны. Сакрэт у тым, што яны ўтрымліваюць тлушч печані акулы і іншыя рэчывы, якія ўшчыльняюць і рэгенерыруюць тканіны. Таксама яны пазбаўляюць скуру ад ацёчнасці. Ужываць рэкамендуецца так: свечку ад гемарою размякчыць на вадзяной лазні і нанесці на скуру пад вачыма, можна і на ўвесь твар. Гэтым сакрэтам прыгажосці карыстаюцца нават галівудскія зоркі, каб асвяжыць твар і зняць сінякі пад вачыма пасля бяссоннай ночы.

4. В'етнамскі бальзам «Зорачка»

Выдатна падцягвае скуру. Эфект бачны практычна адразу за кошт уздзеяння мноства кампанентаў. Ментолавы і камфоравы алей, мурашыная кіслата, алей гваздзікі, эўкаліпту, мяты, карыцы, экстракт шыпшынніку і вазелін — такі склад бальзаму. Пры выкарыстанні бальзаму трэба пазбягаць вобласці вакол вачэй.

5. Скраб з аспірыну

Ужываецца для ачышчэння і абнаўлення. Пры намочванні (літаральна адна кропля) аспірын гранулюецца, у яго трэба дабавіць 1 чайную лыжку мёду і змяшаць. Нанесці сумесь на твар на 10 хвілін і масажыраваць, нібы скрабам, потым старанна змыць. Такая штотыднёвая маска выраўнуе скуру і выдаліць усё пачырваненні.

6. Цынкавая мазь

Яе наносяць на ўсю паверхню састарэлай скуры тоненькім слоем. Аднак варта ўлічваць, што цынк моцна сушыць скуру, таму пасля працэдуры трэба абавязкова нанесці крэм, які ўвільгатняе, асабліва старанна — вакол роту і пад вачыма, дзе найчасцей за ўсё і ўтвараюцца маршчыны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.