Вы тут

Грошы пацяклі па шоўку


Камерцыйны банк выпусціў міжнародную картку «БЕЛКАРТ-Mаеstrо» з сімволікай слуцкіх паясоў.

Новая кабэйджынгавая картка Беларускага народнага банка дазваляе кліентам выкарыстоўваць усе перавагі нацыянальнай і міжнароднай плацежнай сістэмы, аплачваць тавары і паслугі ў Беларусі і за мяжой, а таксама ў інтэрнэце, здымаць наяўныя грашовыя сродкі ў банкаматах. Картка выпускаецца з чыпам у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі да бяспекі і надзейнасці правядзення плацяжоў.У аснове дызайну карткі — матывы знакамітых слуцкіх паясоў, гістарычнага і культурнага сімвала, выдатнага ўзору дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аднаго з сучасных брэндаў Беларусі. Відавочна, што выбар такога афармлення звязаны з феноменам слуцкіх паясоў, якія з'яўляюцца вынікам ўзаемадзеяння культур. Ідэя прыйшла ў нашу краіну з усходу дзякуючы захапленню беларускай шляхты гісторыяй сарматаў. Можна лічыць, што паясы сталі міжнароднай звязкай, а цяпер будуць сімвалізаваць міжнародныя магчымасці аплатнай карткі. Цікава, што Беларускі народны банк збіраецца развіваць супрацоўніцтва з БЕЛКАРТ. У хуткім часе чакаецца выпуск новай карткі з сімвалічнай назвай «Whіtе Саrd».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletski@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Як прайшоў адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ВНУ і каледжах

Як прайшоў адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ВНУ і каледжах

Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.