Вы тут

Крадзеж на дзень народзінаў


У Мінску затрымалі дзяўчыну, якая ў свой дзень народзінаў вырашыла зрабіць сабе сумніўны падарунак — прысвоіла чужыя грошы.

Як паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, прычынай крадзяжу стала... далікатнасць маладога чалавека. Два хлопцы ў скверы па праспекце Незалежнасці пазнаёміліся з трыма дзяўчатамі. Працягнулі знаёмства ў кавярні, а пасля вырашылі прагуляцца на свежым паветры. Было холадна, і адзін з хлопцаў прапанаваў імянінніцы сваю куртку. Пазней дзяўчына паведаміла, што ёй з сяброўкамі трэба адысці. У выніку хлопец больш не ўбачыў не толькі дзяўчат, але і сваіх грошай — амаль двух мільёнаў рублёў.

Асобу мінчанкі аператыўна высветлілі. У дачыненні да яе заведзена крымінальная справа. Няўдачлівай злачынцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

ts@zvіazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.