Вы тут

Міжнародны злёт юных ратаўнікоў-пажарных адбыўся на базе ліцэя пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС


Ці ведаеце вы, што ў Старажытным Рыме пажарныя спярша патрабавалі ад гаспадара заплаціць за іх паслугі і толькі пасля здзелкі пачыналі тушыць полымя? А яшчэ раней, у Егіпце часоў фараонаў, у першую чаргу людзі выносілі з палаючых дамоў не дзяцей, жанчын і старых, а кошак? Творчая атмасфера злёту адчувалася падчас тэатралізаванага экскурсу ў гісторыю ратаўнічай службы.

21-57

За бяспечны лад жыцця агітавалі нават у вобразе незабыўнага Астапа Бэндара.

— Пажары, пажары! Ды што вы ведаеце пра пажары, спадары прысяжныя засядацелі? Пажар ёсць вынік неабдуманага абыходжання з агнём і электрапрыборамі. Спадары прысяжныя, вось гэты чалавек, які па сваёй віне застаўся без жытла, ёсць тыповы прадукт поўнага разгільдзяйства. Парад-але, спадары!

Юныя пажарныя з краін СНД і далёкага замежжа тыдзень спаборнічалі ў многіх кірунках працы ратаўнікоў. Яны прайшлі праз мноства разнастайных конкурсаў, майстар-класаў і трэнінгаў. Разам са злётам на базе ліцэя пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС 15 ліпеня быў адкрыты рэспубліканскі палявы лагер «Ратаўнік». Ён аб'яднаў пераможцаў абласных этапаў Беларускай маладзёжнай грамадскай асацыяцыі ратаўнікоў-пажарных. Найлепшымі там сталі каманды Гродзенскай Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Пераможцамі міжнароднага злёту сталі расіяне. Каманда Беларусі заняла другое месца. Тройку прызёраў замкнулі літоўцы.

— Яшчэ ў старажытнасці казалі: «Падмурак усіх ведаў — уменне забяспечыць сваю бяспеку», — гаворыць міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. — І тут вельмі важны крэатыўны складнік. Калі проста расказваць аб правілах бяспечных паводзін у форме лекцыі — гэта адно. А вось калі дзеці падыходзяць творча да гэтай праблемы — майструюць касцюмы, ставяць спектаклі, сачыняюць апавяданні, вершы, зазіраюць у гісторыю, вывучаюць масу цікавай літаратуры — то гэты развівальны падыход, заснаваны на прынцыпе «прапусці праз сябе», дае куды большы плён. Больш за тое, яны вучацца прэзентаваць сябе, а падчас зводных палявых вучэнняў — аказваць першую дапамогу, арыентавацца на мясцовасці; атрымліваюць спартыўную падрыхтоўку. А ў часцях яны назіраюць за працай ратаўнікоў. Выходзячы ж адсюль, юнакі і дзяўчаты ўжо на добрым узроўні ведаюць многае пра пытанні бяспекі. Мы не ставім сабе на мэце, каб усе яны ў будучыні сталі ратаўнікамі — бяспекай жа займаюцца не толькі яны, але і на кожным прадпрыемстве.

У злёту ёсць адна добрая традыцыя — ён звычайна праводзіцца на «экватары» лета, калі падручнікі і сшыткі пакуль адкладзены далёка ў стол.

— Дзякуючы ў тым ліку такім мерапрыемствам дзеці не бадзяюцца бязмэтна па вуліцах, а з вялікай карысцю бавяць час, знаёмяцца з людзьмі з іншых краін, з іх культурай. Увогуле злёт прайшоў вольна і эмацыйна, — кажа першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш. — Вучні паказалі таксама добрае веданне гісторыі і літаратуры — а гэта важны момант выхавання чалавека. І атрымалі зарад пазітыву на новы навучальны год.

Сярод удзельнікаў злёту ёсць ужо заўсёднікі, якія прыязджаюць да нас з самага першага злёту, — Украіна, Польшча, Расія, Латвія і Літва. З кожным годам геаграфія мерапрыемства пашыраецца. Юнакі і дзяўчаты заводзяць новыя сяброўствы, якім не перашкаджае ні моўны бар'ер, ні дзяржаўныя межы паміж краінамі.

— Я сам з Бялграда, — гаворыць прадстаўнік каманды Сербіі Мікола Станіч. — Ратаўніком працуе мой бацька, таму пра тое, наколькі нялёгкая гэтая прафесія, я выдатна ведаю яшчэ з маленства. У Беларусь на злёт я прыязджаю ўжо другі раз. Знайшоў новых сяброў з Брэсцкай вобласці, будзем цяпер кантактаваць, хоць нашы краіны і раздзяляе не адна дзяржаўная мяжа. Сам таксама хачу стаць ратаўніком: вельмі падабаецца, калі можаш іншаму дапамагчы ў бядзе...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.