Вы тут

Калі скардзіцца стала прывычкай...


З прафесійных скаржнікаў пачнуць спаганяць расходы за выезд на месца звароту.

Гэта прадугледжана законам «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Канкрэтызавана сфера дзеяння закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Так, цяпер яго дзеянне не будзе распаўсюджвацца на звароты, якія вынікаюць з адносін паміж работнікам і наймальнікам.

Зменены падыходы да вылічэння тэрмінаў пры разглядзе зваротаў. У прыватнасці, ход тэрмінаў будзе пачынацца не з дня рэгістрацыі звароту, а з дня, наступнага за ім. Акрамя таго, пяцідзённы тэрмін, на працягу якога арганізацыі павінны прыняць рашэнне па паступіўшых да іх зваротах, што не адносяцца да іх кампетэнцыі, будзе вылічацца ў рабочых днях.

У дакуменце замацаваны правы арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія разглядаюць звароты, дапоўнены пералік падстаў для адмовы грамадзянам у асабістым прыёме. Так, да гэтых падстаў аднесены звароты ў неўстаноўленыя дні і гадзіны, а таксама па пытаннях, што не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі.

Акрамя таго, удакладнены парадак разгляду электронных зваротаў. Напрыклад, замацаваны абавязак прадстаўнікоў заяўнікаў прыкладаць копіі дакументаў, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Прадугледжана магчымасць спынення перапіскі з заяўнікамі, якія накіроўваюць паўторныя звароты ў адну і тую ж арганізацыю, да кампетэнцыі якой іх разгляд па сутнасці на адносіцца.

Закон удакладняе расходы, якія могуць быць спагнаны з заяўнікаў у выпадку сістэматычнага накіравання неабгрунтаваных скаргаў. Да іх аднесены сумы, што падлягаюць выплаце экспертам, паштовыя расходы і расходы, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.