Вы тут

У лайдакоў і тут праблемы...


Хранічным сацыяльным утрыманцам дапамога на пахаванне цяпер не прадугледжана.

Урад Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб парадку выплаты дапамогі на пахаванне і парадку пакрыцця выдаткаў на пахаванне спецыялізаванай арганізацыі. Тэкст адпаведнай пастановы N585 ад 10 ліпеня 2015 года апублікаваны днямі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам рэгулюецца парадак выплаты дапамогі на пахаванне і парадак кампенсацыі спецыялізаванай арганізацыі выдаткаў на пахаванне за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва краіны ў выпадку смерці застрахаванай асобы, на якую на дату смерці распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за якую альбо ёй самой выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду. Пад дзеянне дакумента трапляюць і незастрахаваныя асобы, на якіх на працягу не менш за 10 гадоў распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і выплачваліся ўзносы; пенсіянеры, якія атрымлівалі пенсію са сродкаў бюджэту фонду, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання; беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў камітэце па працы, занятасці і сацабароне; дзеці застрахаваных і незастрахаваных асоб, пенсіянераў і беспрацоўных (гаворка ідзе пра дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, і навучэнцаў ва ўзросце да 23 гадоў).

Выплату дапамогі на пахаванне ў выпадку смерці пенсіянера, незастрахаваных або іх дзяцей ажыццяўляюць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. У выпадку смерці застрахаванай асобы (акрамя застрахаваных, якія аплачвалі ўзносы самастойна або з'яўляюцца пенсіянерамі) дапамога выплачваецца плацельшчыкам узносаў па апошнім месцы працы памерлага.

Як растлумачылі ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы, у выпадку смерці дзяцей застрахаванай асобы дапамога выплачваецца плацельшчыкам узносаў па месцы працы аднаго з бацькоў (усынавіцеляў), апекуна (папячыцеля). Пры смерці застрахаванай асобы, якая аплачвае ўзносы самастойна або яе дзяцей, дапамога выплачваецца органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства на падставе даручэння на выплату дапамогі на пахаванне, выдадзенага органам фонду па месцы пастаноўкі застрахаванай асобы на ўлік у якасці плацельшчыка узносаў.

Пастанова таксама тлумачыць парадак выплаты дапамогі на пахаванне. Яна будзе выдавацца тым грамадзянам, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання памерлага. Выключэнне складае пахаванне асоб, якія мелі дагавор на абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. У гэтым выпадку сваякі павінны вырашаць гэтыя пытанні са страхавой кампаніяй. Абавязак па выплаце дапамог на пахаванне ўскладаецца на тэрытарыяльныя органы сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы прапіскі памерлых. А вось за межы Беларусі пераводзіць дапамогі на пахаванне яе грамадзян цяпер нельга (акрамя некалькіх абумоўленых у пастанове выключэнняў).

Згодна з Законам Беларусі «Аб пахаванні і пахавальнай справе» дапамога на пахаванне выплачваецца ў памеры сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне за пазамінулы месяц адносна месяца смерці.

Такім чынам, дапамога на пахаванне не будзе выплачвацца ў выпадку смерці незарэгістраваных беспрацоўных і асоб, якія не плацілі ўзносы ў фонд сацыяльнага страхавання больш за 10 гадоў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.