Вы тут

Нашы тэнісісты ідуць далей


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» расказвае пра перамогу беларускіх тэнісістаў у Кубку Дэвіса, магчымых сапернікаў беларускіх клубаў у футбольных еўракубках і сенсацыйнае паражэнне БАТЭ.

21-37

1. Беларускія тэнісісты перамаглі ў матчы Кубка Дэвіса другога раўнда 2-й Еўра-Афрыканскай групы сапернікаў з Турцыі з агульным лікам 3:2 і выйшлі ў наступны этап турніру. Усё вырашылася ў пятым матчы сустрэчы, дзе згулялі Кім Ількел і Ягор Герасімаў. Наш суайчыннік змог атрымаць перамогу ў чатырох партыях — 3:1 (6:2, 7:6, 3:6, 7:6).

У верасні зборная Беларусі сустрэнецца з сапернікамі з Партугаліі, якія напярэдадні абыгралі фінаў.

2. Адбыліся матчы 1/16 фіналу Кубка краіны па футболе, якія напалову завяршылі праграму гэтай стадыі. Мінскае «Дынама» перайграла «Смалявічы» — 2:0, «Шахцёр» разграміў «Слонім» — 10:1, жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» упэўнена ўзяло верх над «Оршай» — 5:0, а БАТЭ сенсацыйна саступіў «Спартаку» са Шклова — 1:2. Вынікі астатніх сустрэч: «Ашмяны» — «Граніт» — 1:3, «Дынама» Брэст — «Бяроза-2010» — 3:1, «Кобрын» — «Гомель» — 0:2, «Крумкачы» — «Слуцк» — 2:2, «Гарадзея» — «Мінск» — 0:0, «Ліда» — «Смаргонь» — 0:2, «Рэчыца-2014» — «Нёман» — 0:0, «Хімік» — «Іслач» — 0:2, «Хваля» — «Віцебск» — 1:3, «Гомельчыгункатранс» — «Белшына» — 1:2, «Баранавічы» — «Славія» — 1:1, «Днепр» — «Нафтан» — 0:4.

Уладальнікі пуцёвак у 1/8 фіналу вызначацца па выніках двух матчаў. Паядынкі ў адказ пройдуць 1 і 2 жніўня.

3. Беларускія футбольныя клубы БАТЭ, «Дынама» (Мінск) і «Шахцёр» (Салігорск) даведаліся пра верагодных сапернікаў па трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы сезона 2015/16, з якімі яны будуць змагацца пры ўмове пераходу на наступны этап.

Барысаўскі БАТЭ ў выпадку выйгрышу ў ірландскага «Дандолка» па суме двух матчаў сустрэнецца з мацнейшай камандай з пары «Нью-Сэйнтс» (Лансантфрэйд, Уэльс) — «Відэатон» (Секешфехервар, Венгрыя). Нагадаем, БАТЭ на сваім полі ў першым паядынку выйграў у «Дандолка» — 2:1. Матч у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду беларусы згуляюць 22 ліпеня ў Дандолку.

Калі другі кваліфікацыйны раўнд пераадолее мінскае «Дынама» ў Лізе Еўропы, то яго наступным сапернікам будзе швейцарскі «Цюрых», які атрымаў прамую пуцёўку ў гэтую стадыю. Напярэдадні «бела-сінія» згулялі ўнічыю з балгарскім «Чорна Мора» — 1:1.

З дортмундскай «Барусіяй» можа сустрэцца ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы салігорскі «Шахцёр». Гарнякі няўдала правялі першы хатні матч другога раўнда супраць аўстрыйскага «Вольфсберга» — 0:1.

«Дынама» і «Шахцёр» паядынкі ў адказ правядуць 23 ліпеня.

4. Плывец Ігар Бокій выйграў чатыры залатыя медалі на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў. Беларус на сусветным форуме ў Глазга стаў пераможцам на дыстанцыях 400 м вольным стылем, 50 м вольным стылем, 200 м комплексным плаваннем, а таксама 100 м на спіне.

5. Міжнародная федэрацыя хакея апублікавала расклад 80-га чэмпіянату свету, які пройдзе з 6 па 22 мая 2016 года ў расійскіх Маскве і Санкт-Пецярбургу. Нацыянальная зборная Беларусі адкрые турнір матчам супраць каманды Фінляндыі.

6 мая. Беларусь — Фінляндыя (пачатак у 20.15).

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.