Пацук


Пацук. У народнай свядомасці пацук заўсёды быў звязаны з нячыстай сілай і ведзьмакамі. З паводзінамі пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет і прадказанняў:

* Нельга іграць на музычным інструменце ўначы — у хаце з'явяцца пацукі.

* Калі пацукі сышлі з хаты — здарыцца пажар, павадак або якое-небудзь іншае няшчасце.

* Калі пацукоў з'яўлялася вельмі шмат і яны знішчалі збожжа, якое захоўвалася ў клеці, гэта прадказвала голад і няўрод.

* Паўсюдна і сёння ведаюць, што цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь просьбе, інакш гаспадарку таго, хто адмовіў, апануюць пацукі.

* Лічылася, што той, каму пацукі пагрызуць адзенне ці абутак, хутка памрэ.

* Жанчынам забаранялася браць у рукі пацука ці забіваць яго — хлеб ад такіх рук ніколі не паднімецца і будзе нясмачным.

* Калі пацуковыя гнёзды знаходзіліся побач з жытнёвымі палеткамі, гэта прадказвала сырое, дажджлівае надвор'е.

* Калі пацуковых гнёздаў было шмат на льняным полі, чакалі зіму з вялікім снегам.

Існаваў шэраг абрадаў і магічных дзеянняў, якія перасцерагалі (ахоўвалі) гаспадарку ад гэтых шкоднікаў:

* Для пазбаўлення ад іх хату абыходзілі з велікоднай ежай, а па кутах клалі шалупінне ад асвячоных яек ці маленькія кавалачкі асвячонай просвіркі.

* Ніколі не згадвалі пацукоў за ежай.

* Калі пачыналі звозіць з поля снапы, то для пацукоў на бок клалі першы сноп, які прынеслі ў свіран, і пакідалі крыху зерня на возе. Такі «падарунак» даваў надзею на тое, што сам ураджай застанецца некранутым.

* Пад снапы як абярэг ад пацукоў падкладвалі «калядны» венік, альховыя галінкі ці галінкі бузіны.

Янка Крук, Аксана Катовіч

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.