Вы тут

120 выстаў-продажаў тавараў для школьнікаў пройдзе ў гандлёвай сетцы Мінска да канца лета


Таксама ў сталічных магазінах адбудзецца каля 25 дэманстрацый мадэляў адзення, абутку, школьнай галантарэі з удзелам прадпрыемстваў-вытворцаў, уручэннем прызоў і падарункаў. Акрамя таго ў пакупнікоў будзе магчымасць купіць тавары да школы ў растэрміноўку без пераплаты.

Ва ўнівермагу «Беларусь», напрыклад, пройдуць акцыі са зніжкай 20% на ўсе нехарчовыя тавары, ГУМ па 30 верасня дае пакупнікам магчымасць набыць тавары школьнага асартыменту ў крэдыт ад 2 да 6 месяцаў без выплаты працэнтаў з першапачатковым узносам 10% пры куплі на суму ад Br1 млн і вышэй.

У фірменных крамах «Прамень» у жніўні шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, падораць зніжку 15% пры куплі абутку айчыннай вытворчасці.

Падобныя акцыі адбудуцца і ў іншых буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы. Дарэчы, у гандлёвай сетцы горада працуюць праграмы па продажы тавараў на льготных умовах розным катэгорыям грамадзян, у тым ліку шматдзетным сем'ям, якім універмагі прадастаўляюць 10-працэнтную зніжку на нехарчовыя тавары, у тым ліку школьнага асартыменту.

Канстанцін Люткевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?