Вы тут

Паазерскія алені


У сакавіку 2014 года мы набылі больш за сто самак і шэсць самцоў найлепшых еўрапейскіх ліній гэтага віду. З таго часу нарадзілася больш за сто сорак аленянят, — распавядае Раман Антушэвіч. — А сёлета атрымалі новае — ужо з беларускай радаслоўнай — пакаленне высакакласных аленяў.

Дзіўна, як жывёлы рэагуюць на з'яўленне егера. Пачуўшы гук яго машыны, алені ўважліва ўглядаюцца ў бок дарогі і, як толькі Раман спыняецца каля варот вальера, рухаюцца да загародкі з кармушкамі, бо ведаюць, што ў гэты час ім будзе сытны і смачны ласунак. Паперадзе заўсёды бягуць маладыя самцы, іх Раман выгадаваў, бо ад іх, маленькіх, адракліся маці, не давалі малака. Егер гадаваў аленянят дома, і цяпер яны давяраюць яму як нікому і заўсёды радасна сустракаюць.

Цяпер у паляўнічай гаспадарцы поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў (сенажу, сена) на будучы халодны сезон. Праводзіцца кантрольнае ўзважванне пагалоў'я, вядзецца апрацоўка жывёл ад інфекцый. І ў той жа час дабудоўваецца плошча новага вальера для палявання, у якім будуць паляваць, як у старажытныя часы — з лукам і стрэламі.

Асобнай ад развядзення аленяў і штодзённых абавязкаў егера тэмай стаіць дачыненне Рамана Антушэвіча да вытворчасці беларускіх усюдыходаў. Былому калгаснаму ветурачу, калі ён пачаў працаваць у паляўнічай гаспадарцы «Абстэрна», даверылі выпрабоўваць новую мадэль снегабалотахода беларускай вытворчасці. Шэсць гадоў таму ён у якасці кіроўцы вывучаў машыну, правяраў яе на вынослівасць у самых розных умовах, асабліва на балотах, на бездарожжы, снезе і вадзе. І ў тым, што беларускі усюдыход «БМЕ-1015» пастаўлены на канвеер і служыць людзям, дапамагаючы ім перамяшчацца ў цяжкадаступных месцах, ёсць і заслуга аленявода Рамана Антушэвіча.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

аnаtоl@zvіаzdа.bу

Мёрскі раён.

 

 

IMG_1239_новый размер

 


Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.