Вы тут

А мы ячмень Ужо ўбралі!


Як паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ураджайнасць азімага ячменю ў Беларусі сёлета вышэйшая за мінулы год. Яго ўборка па ўсёй краіне завяршаецца. Зжалі ўжо з 7,3 тыс. га, што складае каля 95% ад засеяных плошчаў. Дарэчы, гаспадаркі Мінскай вобласці, якім трэба было прыбраць 0,3 тыс. га, цалкам справіліся з заданнем.

Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, сёлета сярэдняя ўраджайнасць азімага ячменю складае 43,6 ц/га, што на 2,9 ц/га больш, чым летась. Агульны намалот складае 32 тыс. тон.

Таксама ў гаспадарках Беларусі завяршаецца ўборка азімай свірэпіцы на зерне — яе ўбрана каля 94,2%. Аграрыі паспелі прыступіць да ўборкі азімага рапсу — з 152,4 тыс. га ўжо прыбралі 37,5 тыс. Намалочана больш за 80 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 21,5 ц/га, што крыху менш, чым у 2014-м (21,7 ц/га).

Аграрыі ўжо нарыхтавалі 650 тыс. тон сена (46,4% ад плана),
8 млн 831,5 тыс. тон сенажу (65,4%), з якіх 18,2% — у палімернай упакоўцы. Сіласу нарыхтавана пакуль толькі каля 1,6% ад плана, што складае 222 тыс. тон з неабходных 14 млн 91,6 тыс. тон. Травяных кармоў нарыхтавалі каля 35% — 2 млн 918 тыс. тон з запланаваных амаль 8 млн 400 тыс тон.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

 kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».