Вы тут

Ілжэработніца пошты падманула... ветэрана вайны


Махлярка зайшла ў дом 86-гадовага пенсіянера з Лунінецкага раёна, калі той спаў. Разбудзіла мужчыну, сказала, што працуе ў паштовым аддзяленні, прапанавала набыць у яе коўдру і плед. Разгаварыліся — і ветэран Вялікай Айчыннай вайны паказаў госці свае зберажэнні з выплат да 9 Мая і з апошняй пенсіі. Убачыўшы немаленькую суму, ілжэсупрацоўніца адразу ж ажывілася, параіла набыць пенсіянеру дзве коўдры. Цана, аднак, чамусьці вырасла, але жанчына паабяцала, што вялікую частку ад яе яму вернуць праз пошту. «Даверлівы пенсіянер, паддаўшыся чарам махляркі, растаўся з 8 600 000 беларускіх рублёў, — паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. — Толькі калі няпрошаная госця пакінула дом, у ветэрана ўзніклі падазрэнні...» Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 КК — «Махлярства».

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.