Вы тут

Конкурс... на званне рэктара


У Беларусі плануецца стварыць Нацыянальнае адукацыйнае агенцтва. Пра гэта на семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі паведаміў міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ.

Кіраўнік ведамства звярнуў увагу дыпламатаў на тое, што адукацыйныя паслугі — адзін з найважнейшых сегментаў эканомікі краіны. Таму трэба весці больш актыўную, часам нават агрэсіўную піяр-палітыку ў сферы прыцягнення ў Беларусь абітурыентаў з іншых краін. З гэтай мэтай і плануецца стварыць Нацыянальнае адукацыйнае агенцтва, якое будзе ўзаемадзейнічаць з усімі дыппрадстаўніцтвамі Беларусі ў іншых краінах. Сёння ў нашай краіне навучаюцца больш як 18 тысяч замежных студэнтаў, пераважна з Туркменістана, Кітая, Расіі. Па словах Міхаіла Жураўкова, трэба пашыраць геаграфію экспарту адукацыйных паслуг.

Міхаіл Жураўкоў агучыў таксама яшчэ адну важную навіну: з верасня 2015 года ў краіне плануецца ўкараніць сістэму выбарнасці рэктараў ВНУ. Кандыдат у рэктары павінен будзе падаць у савет універсітэта сваю праграму дзеянняў. Савет, у сваю чаргу, будзе разглядаць усе прадстаўленыя праграмы кандыдатаў. Лепшыя з іх будуць зацвярджацца саветам і падавацца ў Міністэрства адукацыі. Кандыдаты павінны будуць распрацаваць праграму, якая паспрыяе развіццю іх ВНУ ва ўсіх сферах, у тым ліку ў адукацыйнай, матэрыяльна-тэхнічнай і навуковай.

Міністр нагадаў, што Беларусь шырока ўключана ў міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі. У краіне дзейнічаюць больш як 90 міжнародных дагавораў у сферы адукацыі, навукі і маладзёжнай палітыкі. А ў маі гэтага года ў Ерэване адбылася канферэнцыя міністраў адукацыі дзяржаў — удзельніц Балонскага працэсу, па выніках якой Беларусь аднагалосна была прынятая ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі ў якасці 48-га ўдзельніка Балонскага працэсу.

Выбарнасць рэктараў — адно з пажаданняў з боку краін-удзельніц пры мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Для краін Балонскага працэсу, якія спрабуюць уліцца ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, распрацоўваюцца так званыя дарожныя карты. Такая ж карта распрацавана і для Беларусі. У нашай краіне плануецца ўдасканаліць нацыянальную сістэму кваліфікацый, сумясціўшы яе з еўрапейскай, правесці структурныя рэформы для паляпшэння акадэмічнай мабільнасці студэнтаў, а таксама здзейсніць іншыя крокі, скіраваныя на павышэнне якасці адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».