Вы тут

Адукацыйная арыфметыка


Платная адукацыя даражэе толькі для першакурснікаў.

Кошт навучання па раней заключаных дагаворах для студэнтаў ВНУ і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў ІІ-V курсаў з 1 верасня не зменіцца. Аб гэтым афіцыйна паведаміла прэс-служба галоўнага адукацыйнага ведамства.

«У дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі кошт навучання на платнай аснове, устаноўлены з 1 верасня 2014 года, заставаўся нязменным на працягу 2014/2015 навучальнага года, хоць у гэты перыяд павышаўся ўзровень заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый, а таксама адбываўся рост тарыфаў на камунальныя паслугі і паслугі сувязі», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Цэны на навучанне на платнай аснове ў дзяржаўных установах адукацыі вызначаюцца зыходзячы з неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста па канкрэтнай спецыяльнасці. У адпаведнасці з заканадаўствам, ВНУ і ССНУ заяўляюць з 1 верасня 2015 года кошт навучання для студэнтаў 1 курса з улікам дзеючага памеру тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай для работнікаў бюджэтных арганізацый, узроўню цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі і паслугі сувязі па стане на 1 ліпеня 2015 года.

Улічваючы сацыяльную важнасць падрыхтоўкі тых ці іншых спецыялістаў на платнай аснове, на падставе заяў грамадзян кіраўнікі дзяржаўных устаноў адукацыі могуць спаганяць плату за навучанне з адтэрміноўкай або растэрміноўкай плацяжу.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу кіраўнікоў устаноў адукацыі на персанальную адказнасць за неабгрунтаванае павышэнне кошту навучання.

Надзея НІКАЛАЕВА

 nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.