Вы тут

Вярнуцца да галоўных роляў


Прэзідэнт Беларусі лічыць, што праблема рэфармавання міжнародных арганізацый даўно наспела.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзейным старшынёй АБСЕ, першым намеснікам прэм'ер-міністра — міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

«Пагадзіцеся, што роля не толькі АБСЕ, але і іншых міжнародных арганізацый настолькі прыніжаная, што далей ужо няма куды», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. На яго думку, рэфармаванне ААН, АБСЕ і іншых арганізацый «ўжо не проста наспела, а пераспела». У адваротным выпадку гэтыя арганізацыі стануць проста маргінальнымі структурамі, якія ні на што не будуць уплываць.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго стаўленне да АБСЕ дваістае. «З аднаго боку, патрэбна арганізацыя, якая павінна іграць значную ролю менавіта ў забеспячэнні бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, з другога боку — недастатковая роля», — сказаў беларускі лідар. На яго думку, у гэтым віна самой арганізацыі і перш за ўсё — кіраўнікоў дзяржаў.

«Калі ўжо вайна, то, напэўна, у тэрміновым парадку павінны былі сабрацца кіраўнікі дзяржаў, абмеркаваць гэтую праблему і прыняць нейкія меры, рашэнні. Не атрымалася — хоць бы ў вочы сказаць усё тое, што адзін пра аднаго думаюць. Пакуль гэтага не адбываецца», — адзначыў беларускі лідар. Хоць, па яго словах, «АБСЕ спрабуе і, наколькі гэта, напэўна, магчыма сёння, робіць неабходнае для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны». Але, лічыць Аляксандр Лукашэнка, з тымі паўнамоцтвамі, якімі АБСЕ сёння валодае, не маючы імпульсу ад кіраўнікоў дзяржаў, наўрад ці арганізацыя ў гэтай сітуацыі можа нешта зрабіць. Таму, паводле яго слоў, з'яўляюцца новыя фарматы: нармандскія, берлінскія, мінскія і іншыя. «Усё гэта магло змясціцца ў адной арганізацыі — АБСЕ, і гэта яе функцыя», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хацеў бы абмеркаваць як пазіцыю Беларусі ў гэтай важнай міжнароднай арганізацыі, так і пытанні двухбаковых адносін Беларусі і Сербіі.

У сваю чаргу, Івіца Дачыч адзначыў: «Тут, у Мінску, дасягаюцца шматлікія дамоўленасці, пагадненні, сустракаюцца трохбаковая кантактная група і яе працоўныя падгрупы. І ў гэтай сувязі Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс».

Па словах Івіцы Дачыча, Сербія, з'яўляючыся дзейным старшынёй АБСЕ, імкнецца максімальна прыкласці намаганні, каб палітычны працэс развіваўся, асабліва ў пытаннях, звязаных з Украінай. Пры гэтым не забывае і пра іншыя замарожаныя канфлікты ў Еўропе.

Гаворачы пра двухбаковыя беларуска-сербскія адносіны, Івіца Дачыч сказаў: «Мы падтрымліваем развіццё нашых адносін ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, навукова-культурнай, адукацыі, унутраных спраў, абароны». Ён таксама перадаў кіраўніку беларускай дзяржавы прывітанне ад Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча і прэм'ер-міністра гэтай краіны Аляксандра Вучыча.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?