Вы тут

Вадзіцелі аўтобусаў «Мінсктранса» паспаборнічалі за званне найлепшага


Конкурс прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар», які ўпершыню быў праведзены ў 2004 годзе сярод усіх рабочых спецыяльнасцяў, стаў неад'емнай часткай сталічнага жыцця. 

23-40

Каб заваяваць званне найлепшага вадзіцеля аўтобуса, канкурсантам прыйшлося сур'ёзна пастарацца. Змейка, паркоўка заднім ходам, бокс, прыпыначны пункт — гэта далёка не поўны спіс элементаў, якія неабходна было выканаць на паласе, і ўсё гэта — на хуткасць! Конкурс праходзіў на тэрыторыі аўтобуснага парка №6 на аўтобусах «МАЗ-103» (кароткі) і «МАЗ-105» («гармонік»). Дарэчы, маршрут да апошняга моманту трымаўся арганізатарамі ў сакрэце.

І вось у прызначаны час пачынаецца першы этап — праверка ведаў ПДР, а таксама кантроль на алкаголь. Кіроўцы садзяцца за руль. Ніколі не думаў, што аўтобус здольны выконваць такія «фігуры пілатажу», але, верагодна, вадзіцелі дазволілі сабе тое, чаго ніколі не зрабілі б на працоўным маршруце: заносы, «дрыфт» і высокую хуткасць.

Сёлета, дарэчы, у конкурсе ўпершыню прымалі ўдзел жанчыны. Акрамя таго, былі запрошаны ўдзельнікі з Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Кіроўца аўтобуснага парка №5 Яўген Ковель ужо шэсць гадоў удзельнічае ў гэтым конкурсе і заваяваў нямала прызоў, у тым ліку і званне «Мінскі майстар-2013», але спрынт на «МАЗ-105» выйграў упершыню. «Першы раз удзельнічау ў конкурсе: вырашыў проста паспрабаваць свае сілы, і ў мяне нядрэнна атрымалася, а потым уцягнуўся», — кажа мужчына. Працуе кіроўца на новым аўтобусе на маршруце №1.

23-37

Дзяўчат-вадзіцеляў у спаборніцтве ўдзельнічала не так шмат, аднак канкурэнцыя была не меншая, чым у мужчын. Вольга Марчук з аўтобуснага парка №7 перамагла сярод жанчын: «Сама вырашыла паспрабаваць свае сілы ў гэтым спаборніцтве, і ўсё вельмі спадабалася. Цяпер хачу выступіць і ў наступным годзе, ёсць да чаго імкнуцца ў прафесійным плане».

23-36

Варта адзначыць, што пераможцы атрымалі не толькі дыпломы і медалі, але і нядрэнныя грашовыя ўзнагароды. Арганізатары паклапаціліся, каб ніхто з удзельнікаў не застаўся без падарунка.

Сяргей Нікановіч.

Фота аўтарa

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.