Вы тут

Семінары для ўдзельнікаў кампаніі


Учора ў краіне завяршылася фарміраванне тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта (усяго іх утворана 153). Пачынаецца навучанне ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. Неабходнасць правядзення падобнай вучобы патлумачыў учора ў Гродне сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Кожная выбарчая камісія павінна быць гатова кампетэнтна працаваць з выбаршчыкамі, — заявіў ён. — Нягледзячы на тое, што ў склад камісій уваходзіць нямала грамадзян, якія ўжо маюць вопыт удзелу ў такіх кампаніях, усё ж людзям патрэбна адпаведная падрыхтоўка. З гэтай мэтай у першую чаргу ў рэгіёнах праводзяцца семінары для прадстаўнікоў тэрытарыяльных камісій, якія працуюць перш за ўсё з кандыдатамі, дакументамі. Наступным этапам стане навучанне ў раёнах прадстаўнікоў участковых камісій».

Мікалай Лазавік надаў важнае значэнне гэтаму этапу, бо ўчастковыя камісіі працуюць непасрэдна з выбаршчыкамі і сутыкаюцца на ўчастках з самымі рознымі сітуацыямі. «Людзі павінны ведаць, як рэагаваць, што рабіць у той ці іншай, самай непрадбачанай, сітуацыі», — падкрэсліў сакратар ЦВК.

Цэнтрвыбаркам рэкамендуе праводзіць навучанне ў раёнах інтэрактыўнымі метадамі, распрацаваны адпаведныя рэкамендацыі. Такія навучальныя семінары таксама мабілізуюць — яны з'яўляюцца своеасаблівым стартам для асноўнай работы камісій, заўважыў Мікалай Лазавік.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што ў гэтай выбарчай кампаніі ёсць шмат новаўвядзенняў, якія неабходна данесці і растлумачыць для ўсіх, хто ў ёй задзейнічаны. Ён запэўніў, што ў Гродзенскай вобласці будуць прыняты ўсе неабходныя захады для правядзення выбараў на высокім арганізацыйным узроўні.

Сёння пачынаецца збор подпісаў па вылучэнні кандытатаў у Прэзідэнты, які прадоўжыцца да 21 жніўня.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».