Вы тут

Кампенсацыю дольшчыкаў «прывязалі» да стаўкі рэфінансавання


Гэтымі днямі ў нашай краіне змяняецца парадак вяртання грошай грамадзянам пры іх выхадзе з долевага будаўніцтва, спыненні членства ў арганізацыі забудоўшчыкаў і скасаванні дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржзаказе. Такі новы парадак прапісаны адпаведнай пастановай.

Дакументам вызначаецца, што цяпер памер грашовай кампенсацыі былому дольшчыку будзе залежаць ад стаўкі рэфінансавання, якая дзейнічала з даты ўнясення сродкаў дольшчыкам, членам арганізацыі забудоўшчыкаў да даты іх вяртання па спецыяльнай формуле. Такім чынам, калі чалавек уносіць тыя 100 млн рублёў і праз год выходзіць з будаўніцтва, то ён атрымае гэтую суму, памножаную на стаўку рэфінансавання плюс пэўны каэфіцыент. У выніку такога алгарытму выдаткі кліенту будуць і сапраўды кампенсаваныя.

На­чаль­нік упраў­лен­ня жыл­лё­вай па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Гор­валь па­тлу­ма­чыў, што асноў­ная за­да­ча но­вай па­ста­но­вы — зба­лан­са­ваць ацэн­ку ўз­но­саў гра­ма­дзян пад­час бу­даў­ніц­тва жыл­ля і тых сум, якія ім вы­плач­ва­юць, ка­лі яны вы­хо­дзяць з ад­па­вед­на­га пра­ек­та. Ме­на­ві­та для гэ­та­га і ўве­дзе­ны но­вы ка­э­фі­цы­ент ін­дэк­са­цыі. На­га­даю, што ра­ней пры та­кім вяр­тан­ні гро­шай іс­на­ва­ла пры­вяз­ка да ін­дэк­са бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных ра­бот. Ад­нак ужо ле­тась гэ­ты ін­дэкс па­ча­лі лі­чыць па ін­шай ме­то­ды­цы, і час­та ён быў мен­шы за 1. У гэ­тым вы­пад­ку атрым­лі­ва­ла­ся, што, ка­лі ча­ла­век умоў­на ўно­сіў у бу­даў­ніц­тва 100 млн руб­лёў, то пры вы­ха­дзе з яго гэ­тая су­ма мно­жы­ла­ся на па­мян­шаль­ны ін­дэкс. На­прык­лад, ка­лі ін­дэкс быў 0,9, то клі­ент атрым­лі­ваў толь­кі 90 млн руб­лёў. А гэ­та не зу­сім зра­зу­ме­ла, бо мі­ну­лы ал­га­рытм кам­пен­са­цыі ўво­гу­ле не ўліч­ваў ін­фля­цыю, удак­лад­ня­юць сваю па­зі­цыю спе­цы­я­ліс­ты Мін­буд­ар­хі­тэк­ту­ры.

У па­ста­но­ве так­са­ма га­во­рыц­ца, што ця­пер пры раз­лі­ку су­мы, якая бу­дзе вяр­тац­ца бы­ло­му доль­шчы­ку, усе пла­ця­жы дзе­ляц­ца па кры­ні­цах фі­нан­са­ван­ня ў вы­зна­ча­ным па­рад­ку. Пе­ра­лік уне­се­ных сум вя­дзец­ца па кож­най кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня асоб­на з улі­кам да­ты па­ступ­лен­ня гра­шо­вых срод­каў на спе­цы­яль­ны бя­гу­чы ра­ху­нак за­бу­доў­шчы­ка.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.