Вы тут

Самакіраванне: ад ідэі да праекта


Братэрства арганізацый студэнцкага самакіравання (БАСС) арганізавала ў Мінску «Летнюю сустрэчу актыўных студэнтаў», якая аб'яднала прадстаўнікоў не толькі сталічных, але і абласных ВНУ. Актывісты разам з валанцёрамі і экспертамі, якіх запрасілі, на працягу трох дзён спрабавалі разабрацца ў пытаннях самакіравання.

Першакурснік БНТУ Дзмітрый Рапапорт удзельнічае ў сустрэчах БАСС ужо другі раз. «Падабаецца атмасфера: тут яна вучэбная і ў той жа час гульнявая. Лекцыі чытаюць на нязвыклыя тэмы, такіх ва ўніверсітэтах няма. Асабліва спадабалася выступленне эксперта з Літвы, які расказваў пра Балонскі працэс, — дзеліцца ўражаннямі хлопец. — Прыемна, што ўсе ўдзельнікі актыўныя, ніхто не адседжваецца ў куточку, кожны мае сваю думку».

Старшы выкладчык юрыдычнага факультэта БДУ Яраслаў Кот прачытаў студэнтам лекцыю «Этыка: даступна пра галоўнае», падчас якой на прыкладах растлумачыў ключавыя паняцці гэтай навукі. Яраслаў расказаў пра сваё навучанне ў ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі, падзяліўся ўласнымі назіраннямі за сістэмамі самакіравання за мяжой і іх уплывам на адукацыю. Выкладчык звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што на Захадзе прэстыж дыплома вну залежыць яшчэ і ад саміх выпускнікоў, якія нават пасля заканчэння вучобы клапоцяцца пра сваю альма-матар.

— На «Летняй сустрэчы» я ўпершыню пачуў пра методыку форум-тэатра, якая дапамагае пераконваць людзей. Упэўнены, што аднойчы мне гэта абавязкова спатрэбіцца. Таксама карыснымі былі заняткі па аратарскім майстэрстве. Кожны лідар, у тым ліку студэнцкі, павінен ім валодаць, — расказвае Артур Пазняк, студэнт ІІ курса біялагічнага факультэта БДУ.

Адзін са значных плюсоў семінара — тое, што ён накіраваны не толькі на атрыманне ведаў удзельнікамі ад валанцёраў, але і на абмен досведам паміж навучэнцамі розных устаноў.

Трэба адзначыць, што падобныя мерапрыемствы БАСС праводзіць некалькі разоў на год, пачынаючы з 2009-га (інфармацыю пра іх можна знайсці на афіцыйным сайце і ў суполках сацсетак). Нярэдка ідэі, якія з'яўляюцца ва ўдзельнікаў падчас сустрэч, пасля ператвараюцца ў сур'ёзныя праекты ва ўніверсітэтах.

Ганна Курак.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.