Вы тут

Разбіванне посуду


Разбіванне посуду — рытуальна-магічнае дзеянне, якое выконвалі ў працэсе развіцця некаторых сямейна-радавых абрадаў ці ў дні некаторых свят каляндарнага цыкла. Гэты рытуал меў дваісты характар. З аднаго боку, калі разбівалі посуд, зычылі багацця, нараджэння здаровых дзяцей, шчасця; з другога боку, разбіць посуд — азначала «знішчыць» штосьці (хваробу, няшчасці, беды і г.д.).

* У Гродзенскай губерні ў Чысты чацвер хлопцы забягалі ў хату да дзяўчат і разбівалі аб сцяну гаршчок з попелам. Лічылася, што такім чынам яны «перабіваюць» (г.зн. ламаюць, заканчваюць) пост, і хутка наступіць час для вяселляў.

* Сярод усходніх славян самым распаўсюджаным спосабам выклікання дажджу было разбіванне скрадзенага з суседскага падворка гаршка.

* Ганчары верылі, што калі не разбіць адзін новы гаршчок перад пачаткам гандлю, поспеху не будзе.

* У народнай медыцыне таксама выкарыстоўвалі разбіванне посуду. У гаршку варылі зёлкі, паілі хворага чалавека і хутка разбівалі гэты гаршчок у яго над галавой, каб тым самым прадухіліць, спыніць хваробу.

* Паўсюдна лічылася, калі посуд б'ецца пры пабочных асобах, і гэта прадказвае прыбытак, дабрабыт дому і гаспадарцы: «На бяседзе посуд б'ецца — шчасце гаспадару».

* У той жа час посуд, які разбіўся на Каляды ці Новы год, на Вялікдзень прадказваў няшчасці і беды.

* Няшчасце прадказвае і трэснуты посуд. Дома ніколі не захоўвалі надколатыя, шчарбатыя, трэснутыя талеркі і інш.

* Лічылася, што выпадкова б'ецца посуд у доме з-за парушэння агульнавядомых правілаў, напрыклад, калі свістаць у хаце, калі мужчына паклаў сякеру на прыпечак ці лаву і г.д.

Янка Крук, Аксана Катовіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.