Вы тут

Слова выратавальнае


Не скакаць з моста самагубцу ўгаварыў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.

Раніцай серады на ферму пешаходнага моста цераз Сож у цэнтральным парку Гомеля забралася маладая дзяўчына, якая, па словах сведкаў, збіралася закончыць жыццё самагубствам. Дарэчы, вышыня яго над ракой складае прыкладна 30 метраў, а падыходы завараны кратамі — каб пазбегнуць такіх сітуацый. І ўсё ж гэта не стала перашкодай для дзяўчыны, быццам бы, пакрыўджанай на сваю маці. Яе прыезду патэнцыяльная самагубца патрабавала і расказала гэта выратавальнікам, міліцыі і медыкам, якія спрабавалі адгаварыць грамадзянку ад кроку ў бездань.

Побач з мостам знаходзіцца епархіяльнае ўпраўленне, адкуль выйшаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Ён падышоў да дзяўчыны і пераконваў яе спусціцца. Што канкрэтна казаў святар, не чуў ніхто, а ад каментарыяў уладыка адмовіўся. Але ж вынікам гутаркі стала тое, што праз некалькі хвілін дзяўчына самастойна злезла з фермы моста. Прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксенія Шынгірэй паведаміла, што 20-гадовая жыхарка Гомельскага раёна часова нідзе не працуе. Цяпер праверкай надзвычайнага здарэння займаецца міліцыя.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».