Вы тут

Прэзідэнт навучыў Дэпардзье касіць


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з вядомым французскім акцёрам Жэрарам Дэпардзье, які прыехаў у Беларусь, каб асабіста пазнаёміцца з нашай краінай і вядзеннем у ёй сельскай гаспадаркі.

Аляксандр Лукашэнка і Жэрар Дэпардзье ў нефармальнай абстаноўцы пагутарылі на тэмы падтрымкі сельскай гаспадаркі ў сучасным свеце, развіцця тэхналогій па вырошчванні экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Былі таксама закрануты магчымыя перспектыўныя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва.

Кіраўнік дзяржавы правёў для Жэрара Дэпардзье кароткую экскурсію па тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Азёрны» ў Астрашыцкім Гарадку, азнаёміў з некаторымі ўзорамі айчыннай сельскагаспадарчай тэхнікі, навучыў навыкам ручной касьбы, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.