Вы тут

Занятасць — у прыярытэце разам з экспартам і інвестыцыямі


Пра гэта на пасяджэнні Баранавіцкага райвыканкама казаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.

«Прыярытэтнымі ў эканамічнай палітыцы нашай краіны сёння з'яўляюцца, на мой погляд, тры важныя пытанні — экспарт, занятасць і інвестыцыі. Калі раней пытанні занятасці былі недзе ў цені, то цяпер яны выходзяць на паверхню. І яны павінны быць на парадку для ўсіх кіраўнікоў — і раённых, і абласных, і кіраўнікоў прадпрыемстваў», — падкрэсліў ён.

У час пасяджэння быў разгледжаны шэраг пытанняў, у прыватнасці, вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Баранавіцкага раёна за І паўгоддзе 2015 года. Гаворачы аб занятасці насельніцтва, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Баранавіцкі раён стварае недастатковую колькасць новых працоўных месцаў.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што раён мае пэўныя поспехі, у першую чаргу — у сельскай гаспадарцы. Міхаіл Мясніковіч растлумачыў, што прыняты шэраг рашэнняў у гэтай сферы, напрыклад, забарона авансавання гаспадаркам пад будучае малако. «Вядома, будуць нейкія пэўныя выключэнні, але яны павінны прымацца рашэннем выканкама. У Баранавіцкім раёне некаторыя гаспадаркі ўжо маюць авансы на 9 месяцаў наперад», — паведаміў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама ўзяў удзел у нарадзе па працы праблемных прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Паводле яго слоў, ужо выпрацаваны шэраг прапаноў як арганізацыйнага, так і фінансавага характару адносна праблемных прадпрыемстваў. «Ім трэба сур'ёзна займацца таксама пытаннямі мадэрнізацыі, падкрэсліваю, рэальнай мадэрнізацыі. На прадпрыемствах павінны разумець, які вынік будзе пасля мадэрнізацыі і наколькі паспяхова будзе прадавацца прадукцыя на рынках блізкага і далёкага замежжа», — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч.

Яшчэ адным важным пытаннем стане абнаўленне схемы рэгіянальнага супрацоўніцтва. «Мы павінны зрабіць гэтую схему больш эфектыўнай і актывізаваць працу з рэгіёнамі Расіі, Кітая, Украіны, шэрагу іншых буйных дзяржаў», — канстатаваў ён.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.